У PlayStation звальненні ў польскім філіяле, офіс закрываюць. Гэта ўжо трэці гульнявы гігант за два гады
Пры канцы мінулага тыдня шэраг польскіх медыя са спасылкай на крыніцы паведаміў, што Sony вырашыла ліквідаваць офіс PlayStation у Польшчы. Нядаўна яна звольніла па меншай меры частку яго супрацоўнікаў, уключаючы менеджараў па працы з ключавымі кліентамі.
Колькі менавіта супрацоўнікаў PlayStation Polska звольнена, невядома. Сама Sony афіцыйна не каментавала сітуацыі, адзначае app2top.
PlayStation Polska займаецца лагістыкай і маркетынгам гульняў у краіне, а таксама іх лакалізацыяй на польскую мову. Sony збіраецца перадаць гэтыя задачы іншаму маркетынгаваму агенцтву. Аналагічным чынам з мясцовым рынкам працуе Xbox — без офіса, праз агенцтва Monday PR.
За апошнія два гады філіялы ў Польшчы закрыла некалькі гульнявых кампаній, у прыватнасці, Ubisoft і Electronic Arts. Гэта звязана са скарачэннем выдаткаў праз крызісу ў гульнявой індустрыі, на фоне якога кампаніям стала выгадней пазбавіцца ад невялікіх падраздзяленняў.
Читать на dev.by