370 кніг за паўтара года — і ты мільянер: пісьменніца паставіла напісанне ШІ-раманаў на паток і адказала хейтарам
Пісьменніца з ПАР Корал Харт (гэта адзін з яе псеўданімаў) з лютага 2025 года апублікавала 371 кнігу, створаную з дапамогай ШІ. Паводле ейных ўласных ацэнках, яна прадала ўжо больш за мільён асобнікаў — у лічбавым, друкаваным і аўдыяфарматах — і толькі за гэты год заработала звыш $1 млн. Адна з ейных кніг нават трапіла ў топ-100 бэстселераў Amazon, паведамляе The Business Standard.
Пісьменніца з ПАР Корал Харт (гэта адзін з яе псеўданімаў) з лютага 2025 года апублікавала 371 кнігу, створаную з дапамогай ШІ. Паводле ейных ўласных ацэнках, яна прадала ўжо больш за мільён асобнікаў — у лічбавым, друкаваным і аўдыяфарматах — і толькі за гэты год заработала звыш $1 млн. Адна з ейных кніг нават трапіла ў топ-100 бэстселераў Amazon, паведамляе The Business Standard.
У індустрыі яе бязлітасна крытыкуюць: у сацсетках называюць «махлярніцай» і «злачынцай» літаратуры, а ў асабістыя паведамленні даслалі «дзясяткі тысяч» хейтарскіх сцэнарыяў і некалькі пагрозаў расправай. У такіх умовах аўтары, якія выкарыстоўваюць нейрасеткі, аддаюць перавагу не свяціцца, але Харт маўчаць не збіраецца: «Тэхналогіі не выключаць і не выцягнць з разеткі толькі таму, што так захацела жменька пісьменнікаў».
Як зладжаны працэс: ад промптаў да скуранога рэдактара
Да пераходу на нейрасеткі Харт 14 гадоў працавала ў выдавецкай справе і напісала некалькі дзясяткаў кніг традыцыйным спосабам. А потым за тры месяцы разабралася ў мадэлях і пабудавала сістэму для генерацыі кніг.
Першы этап — падбор нейрасетак пад задачы. Харт камбінуе адразу некалькі мадэляў, выкарыстоўваючы моцныя бакі кожнай:
ChatGPT — «выдатна піша дыялогі, але жахліва спраўляецца з прозай»;
Claude — «цудоўна будуе структуру сюжэта, але зусім не адчувае рамантычную і эмацыйную хімію»;
Grok — «абсалютна шалёная мадэль, але выдатна спраўляецца з «адкрытымі» і пікантнымі сцэнамі».
Далей Харт пераходзіць да распрацоўкі структуры і чарнавіка. Паводле яе, на просты промпт накшталт «напішы мне кнігу» нейрасетка выдасць «абсалютнае смецце». Спачатку Харт уручную прапрацоўвае канцэпцыю гісторыі, стыль, дэталі персанажаў і план раздзелаў. Калі спачатку ёй даводзілася генераваць тэкст па адным абзацы за два-тры промпты, то з развіццём мадэляў працэс паскорыўся, і цяпер яна можа згенераваць чарнавік усёй кнігі адразу.
Першы чарнавік амаль заўсёды атрымліваецца слабым, таму далей тэкст праходзіць некалькі этапаў дапрацоўкі, у тым ліку самім ШІ. Нейрасетка праганяе тэкст праз «структурную рэдактуру» — выпраўляе дзіркі ў сюжэце, правіслую сярэдзіну, незавершаныя лініі герояў або раптоўную змену колеру вачэй у персанажаў. На фінальным этапе падключаецца чалавек-карэктар. Ён вычытвае тэкст, перапісвае асобныя месцы і выдаляе характэрныя ШІ-маркеры.
Бізнес-мадэль, рынак і пазіцыя аўтара
Большая частка кніг — гэта любоўныя раманы, напісаныя строга пад вузкія запыты аўдыторыі на аснове аналізу рынку. Выкарыстанне нейрасетак у картках кніг Харт указвае толькі там, дзе гэтага строга патрабуюць правілы гандлёвай пляцоўкі.
Харт піша пад дзясяткам розных псеўданімаў. Яна ўжо навучыла свайму метаду некалькі сотняў чалавек і рыхтуецца запусціць уласны інструмент для ШІ-аўтараў Authorythm.
На закіды ў засмечванні рынку ШІ-слопам Харт адказвае проста: «Гэтыя кнігі купляюць».
Для прыкладу яна прыводзіць скандал вакол рамана гаіцяна-канадскага пісьменніка Тэлісана Арэльена, які знялі з літаратурнай намінацыі пасля прызнання выдаўца ў выкарыстанні ШІ. Да гэтага крытыкі хвалілі кнігу, а продажы раслі.
«Калі вы пачынаеце ненавідзець твор, убачыўшы плашку "напісана ШІ" — вы ненавідзіце саму кнігу або проста факт выкарыстання тэхналогій?» — задаецца пытаннем Харт.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.