Google пераймянуе Мексіканскі заліў у «Амерыканскі» ў «Картах»
Мексіканскі заліў у версіі Google «Карт» для ЗША цяпер будзе называцца «Амерыканскім залівам», піша CNBC.
Навіна тлумачыцца афіцыйнымі зменамі, якія адміністрацыя Дональда Трампа ўнесла ў найменні шэрагу геаграфічных аб’ектаў сваімі ўказамі мінулага тыдня. Скарэктаваць тапаніміку маюць картаграфічныя сэрвісы і афіцыйныя рэсурсы.
Змены ў картаграфічнай праграме Google выклікалі пытанні ў карыстальнікаў. Кампанія патлумачыла, што прытрымліваецца афіцыйных патрабаванняў да геаграфічных пазначэнняў і таму ўкараніла замацаваныя навіны.
Пры гэтым для карыстальнікаў з Мексікі заліў застанецца «Мексіканскім». Карыстальнікі астатніх краін будуць бачыць абедзве назвы.
Акрамя гэтага, гара Дэналі на Алясцы ў Google «Картах» цяпер будзе «гарой Мак-Кінлі». Трамп запатрабаваў вярнуць ёй назву 25 прэзідэнта ЗША Уільяма Мак-Кінлі, які ўзбагаціў краіну. Ягонае імя гара насіла да 2015 года, калі адміністрацыя Барака Абамы перайменавала яе ў «Дэналі», што ў перакладзе з мовы карэннага насельніцтва — індзейцаў атабаскі — азначае «вялікі».
Набліжаны да Трампа Ілан Маск нядаўна жартам прапаноўваў перайменаваць праліў Ла-Манш (ён жа Англійскі канал) паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй у «канал Джорджа Вашынгтона».
Читать на dev.by