Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Samsung звольніла больш за 100 топ-менеджараў

Выданне Liberty Times піша са спасылкай на Chosun Daily, што пры канцы лістапада ў часе кадравых перастановак Samsung адправіла ў адстаўку больш за сто топ-менеджараў паўправадніковага падраздзялення Device Solutions (DS). Гэта беспрэцэдэнтнае скарачэнне для верхніх эшалонаў паўднёвакарэйскай кампаніі.

4 каментарыя

Паводле паведамлення Chosun Daily, падраздзяленне часта падвяргалася крытыцы за раздзьмутую структуру кіравання — у ім было каля 400 топ-менеджараў, з якіх больш як чвэрці прыйдзецца сысці. Кіраўнік DS раней называў дрэнную камунікацыю паміж аддзеламі і адсутнасць падсправаздачнасці асноўнымі праблемамі, якія падрываюць канкурэнтаздольнасць усёй кампаніі. Таксама ён паказваў, што кіроўны склад схільны пазбягаць вырашэння праблем і замест гэтага ставіць нерэалістычна аптымістычныя планы. Унутры кампаніі некаторыя лічаць вялікай памылкай тое, што яна занадта шчодра раздавала павышэнні ў часе пандэмійнага ІТ-буму. У выніку менеджараў стала так шмат, што гэта стала перашкаджаць працы і зніжаць эфектыўнасць кампаніі, калі рынак астыў.

На фоне звальненняў растуць асцярогі аб уцечках тэхналагічнай інфармацыі, паколькі менеджары, якія пакінулі Samsung, могуць перайсці да яе вельмі зацікаўленых кітайскіх канкурэнтаў. Тыя нібыта завабліваюць каштоўных спецыялістаў Samsung і яе суайчынніцы SK Hynix заробкамі вышэйшымі ў 3-4 разы. Многія са звольненых топаў — 50- і 60-гадовыя людзі, якія, хутчэй за ўсё, будуць шукаць і знойдуць новую працу па-за Samsung, што стварае рызыку ўцечак яе інтэлектуальнай уласнасці.

Паводле крыніц Liberty Times, кітайскія паўправадніковыя кампаніі звычайна выходзілі на паўднёвакарэйскіх ІТ-спецыялістаў таемна праз пасярэднікаў, а цяпер адкрыта прапаноўваюць ім велізарныя заробкі. Крыніцы выдання дадаюць, што цяпер кітайскія кампаніі агрэсіўна ханцяць і часцяком прыцягваюць кадры праз замежныя юрыдычныя асобы, каб схаваць сваё паходжанне.

Китай заваливает западных ИТ-специалистов офферами с зарплатой х3
Китай заваливает западных ИТ-специалистов офферами с зарплатой х3
По теме
Китай заваливает западных ИТ-специалистов офферами с зарплатой х3
Samsung правядзе скарачэнні ў замежных аддзелах у некаторых звольняць да 30%
Samsung правядзе скарачэнні ў замежных аддзелах, у некаторых звольняць да 30%
Па тэме
Samsung правядзе скарачэнні ў замежных аддзелах, у некаторых звольняць да 30%
Амерыканскія кампаніі імкліва пазбаўляюцца ад праслойкі менеджараў і не запаўняюць прабелаў
Амерыканскія кампаніі імкліва пазбаўляюцца ад праслойкі менеджараў і не запаўняюць прабелаў
Па тэме
Амерыканскія кампаніі імкліва пазбаўляюцца ад праслойкі менеджараў і не запаўняюць прабелаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

-- Кто там?
-- Топ-менеджеры
-- А ну топайте отсюда!
-- топ топ топ...

0

Я думал это про тыгыдымского коня было

table
table Table в Database
0

если они такие ценные - чож они раньше не свалили на вольные кетайские хлеба?

0

Топ менеджер - это не исследователь, он может только фин отчётность вынести, да контакты ключевых разработчиков/исследователей передать. Ну, ещё могут быть случаи промышленного шпионажа, по части схем, наработок, стратегий развития, но без нужного оборудования и правильных людей это ни о чем