CEO Microsoft прасіў панізіць яму заробак, а той усё роўна вырас. У 1,5 разу

Агульнае ўзнагароджанне гендырэктара Microsoft Сацьі Надэлы вырасла на 63% да $79,1 млн за фінансавы год, які ў кампаніі завяршыўся 30 чэрвеня. Але яно было б нават большым, калі б ён сам не папрасіў плаціць яму паменш, піша Business Insider.

6 каментарыяў

Паводле дакументацыі, пададзенай кампаніяй у рэгулюючыя органы ЗША, аклад топ-менеджара склаў $2,5 млн. Яшчэ $71,2 млн ён атрымаў у выглядзе акцый, а таксама $5,2 млн стымулюючых і $170 тысяч іншых выплат.

Прэмія Надэлы мелася скласці $10,7 млн, але ён папрасіў праўленне паменшыць яе пасля шэрагу гучных кібератак на кампанію за справаздачны перыяд. За папярэдні фіскальны год ён атрымаў $48,5 млн, з якіх $39 млн прыйшліся на акцыі.

Для параўнання: кіраўнік Apple Цім Кук за папярэдні фінансавы год атрымаў $63,2 млн, а гендырэктар Nvidia Джэнсен Хуанг — $34,2 млн.

За 12 месяцаў, якія завяршыліся ў чэрвені, каціроўкі Microsoft падскочылі больш чым на 30%, а рынкавая капіталізацыя пераваліла за $3 трлн. Выручка павялічылася на 16% да $245 млрд, аперацыйны даход — на 24% да $109 млрд.

Microsoft прывязала заробак топ-менеджараў да бяспекі пасля шэрагу ўзломаў і ўцечак
Па тэме
Microsoft прывязала заробак топ-менеджараў да бяспекі пасля шэрагу ўзломаў і ўцечак
Российские хакеры украли часть исходного кода Microsoft и продолжают атаки
По теме
Российские хакеры украли часть исходного кода Microsoft и продолжают атаки
За сколько часов СЕО получает годовую зарплату сотрудника
По теме
За сколько часов СЕО получает годовую зарплату сотрудника
СЕО Microsoft: перестаньте стоять над душой у сотрудников
Па тэме
СЕО Microsoft: перестаньте стоять над душой у сотрудников

Читать на dev.by