Дурава адпусцілі пад заклад у €5 млн, забаранілі пакідаць Францыю

Французскі суд у сераду пачаў афіцыйнае расследаванне ў дачыненні да заснавальніка Telegram Паўла Дурава ў справе аб арганізаванай злачыннасці на платформе, піша Reuters.

17 каментарыяў

Прадпрымальніка адпусцілі пад судовы нагляд. Ён мае ўнесці заклад у памеры €5 млн. Таксама ён двойчы на тыдзень мае адзначацца ў паліцыі, і яму забаронена пакідаць тэрыторыю Францыі. Увечары ў сераду Дураў выйшаў з будынка суда без канвою і з’ехаў на прыватным аўтамабілі.

Паводле французскіх законаў следства не азначае, што Дурава лічаць вінаватым або што ён паўстане перад судом, тлумачыць выданне. Такое рашэнне паказвае на тое, што суддзі бачаць у справе дастаткова падстаў для працягу расследавання. Яно можа доўжыцца гадамі, перш чым будзе перададзенае ў суд, але можа быць і закрытае.

У паведамленні пракуратуры Францыі ў X гаворыцца, што Дурову выстаўленыя абвінавачванні ў 12 злачынствах. Сярод іх — саўдзел у дзейнасці арганізаванай групы ў кіраванні анлайн-платформай для ажыццяўлення незаконных транзакцый, за што Дураву можа пагражаць да 10 гадоў турмы і штраф у памеры €500 тысяч.

Брат Дурова объявлен в розыск во Франции
По теме
Брат Дурова объявлен в розыск во Франции
Французская паліцыя ўпершыню пракаментавала справу Дурава. Яна вядзецца па 12 артыкулах
Па тэме
Французская паліцыя ўпершыню пракаментавала справу Дурава. Яна вядзецца па 12 артыкулах
Хто і як адрэагаваў на затрыманне Дурава ў ІТ-супольнасці
Па тэме
Хто і як адрэагаваў на затрыманне Дурава ў ІТ-супольнасці

Читать на dev.by