У Unity новая хваля скарачэнняў — расплачваецца за скандал з камісіямі з гульняў
Unity праводзіць новы раўнд звальненняў, піша The Verge са спасылкай на некалькі сеткавых крыніц і пасты цяпер ужо былых супрацоўнікаў уладальніцы гульнявога рухавіка ў LinkedIn.
Unity праводзіць новы раўнд звальненняў, піша The Verge са спасылкай на некалькі сеткавых крыніц і пасты цяпер ужо былых супрацоўнікаў уладальніцы гульнявога рухавіка ў LinkedIn.
Unity паспяшалася апавясціць супрацоўнікаў аб тым, што яны тут больш не працуюць, па імэйле, а 5 гадзіне раніцы па мясцовым часе. «Пад нож» трапілі некалькі розных каманд.
Паводле паведамленняў на форумах Unity, цалкам звольненая каманда па распрацоўцы інструментаў для стварэння негульнявых персанажаў. Колькі ўсяго супрацоўнікаў патрапіла пад скарачэнне, невядома.
У студзені 2024 года Unity звольніла каля 1800 чалавек, якія на той момант складалі чвэрць яе штату. Да гэтага ў лістападзе 2023-га кампанія закрыла офісы ў некаторых лакацыях і звольніла 265 чалавек.
Як адзначае выданне, перад гэтым кампанія спрабавала ўвесці збор для распрацоўшчыкаў, які яны меліся б плаціць з кожнай спампоўкі гульняў, пабудаваных на яе рухавіку. Пасля быў скандал з байкотам Unity, камісію было вырашана скасаваць, а менш чым праз месяц пасля яе анонсу тагачасны гендырэктар Джон Рычытэла сышоў у адстаўку. Верагодна, тыя падзеі не прайшлі без следу і сталі адным з каталізатараў цяперашніх звальненняў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Классика. Белая обезьяна из-за своей глупости загубила плантацию, но уволили черных обезьян.
http://monkey-habits.com/ru/book