Якія тэхнагіганты больш за ўсё залежаць ад візы H-1B?
У снежні Ілан Маск заклікаў будучую адміністрацыю Дональда Трампа пусціць у краіну больш замежных супрацоўнікаў па візе H-1B, у прыватнасці, ІТ-спецыялістаў. Гэта справакавала хвалю спрэчак у шэрагах рэспубліканцаў і іх прыхільнікаў. Тым не менш амерыканскія бігтэхі не адное дзесяцігоддзе спадзяюцца на праграму, якая прыносіць ім высокакваліфікаваныя кадры. Visual Capitalist праілюстраваў, якім кампаніям ЗША было ўхвалена больш за ўсё заявак на згаданую візу ў 2024 годзе. За аснову ўзятыя даныя Службы грамадзянства і іміграцыі краіны станам на 30 верасня.

Амерыканскія ўлады выдаюць 85 тысяч віз H-1B на год. Як бачна, летась больш за палову з іх — 47,8 тысячы — атрымала ўсяго 8 кампаній.
Лідзіруе сярод іх Amazon. Яна прыцягнула па візе амаль 9,3 тысячы спецыялістаў — у асноўным інжынераў і іншых айцішнікаў.
Таксама ў спісе прысутнічаюць дзве кампаніі індыйскага паходжання — гэта Infosys і Tata Consultancy Services. Яны займаюцца распрацоўкай софту і аказаннем кансультацыйных паслуг у сферы ІТ. Прычым Tata ў 2024 годзе больш за палову выручкі атрымала ў Паўночнай Амерыцы.
Трэцяе месца займае амерыканская Cognizant, якая спецыялізуецца на ІТ-кансалтынгу і аўтсорсінгу. Акрамя гэтага, у топ трапілі Google, Meta, Microsoft і Apple.
Партал адзначае, што тэхналагічныя кампаніі часцей падаюць заяўкі на супрацоўнікаў на больш высокааплачваныя пазіцыі, у той час як кансалтынгавыя фірмы — на супрацоўнікаў ніжэйшых узроўняў. Напрыклад, медыянны заробак супрацоўнікаў, за якіх летась хадайнічала Microsoft, склаў $160 тысяч, а ў Tata — $82 тысячы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.