Акадэмія навук створыць ШІ-лабараторыю разам з кітайскай ВНУ
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Цзілінскі ўніверсітэт Кітая створаць сумесную лабараторыю па штучным інтэлекце і новых канцэптуальных матэрыялах і тэхналогіях. Адпаведнае пагадненне было падпісана ў Кітаі па выніках перамоваў першага намесніка старшыні прэзідыума НАН Віталія Залескага з рэктарам кітайскага ўніверсітэта Чжан Сі, паведамляе БЕЛТА.

Новая структура стане стратэгічнай пляцоўкай для аб’яднання інтэлектуальных рэсурсаў дзвюх краінаў у перадавых галінах навукі: ШІ і матэрыялазнаўства, аптаэлектроніка, новыя матэрыялы, біямедыцына, перапрацоўка мінеральнай сыравіны, лазерная фізіка ды іншае. Навукоўцы сканцэнтруюцца на вырашэнні задач, якія маюць крытычнае значэнне для высокатэхналагічных галінаў эканомікі. Праект аб’ядноўвае вядучыя навуковыя і акадэмічныя ўстановы Беларусі і Кітая.
Залескі адзначыў, што беларуская дэлегацыя замацавала фундамент супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі і наладзіла важныя сувязі з вядучымі кітайскімі навукоўцамі.
«Стварэнне гэтай лабараторыі — гэта не проста навуковая супраца, а магутны імпульс для ўкаранення інавацый у рэальны сектар эканомікі. Мы аб’ядноўваем кампетэнцыі, каб паскорыць шлях ад лабараторнага ўзору да высокатэхналагічнага прадукту, запатрабаванага на рынках Беларусі і Кітая, а таксама трэціх краінаў», — сказаў ён.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.