Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Журналісты распавялі пра новае шпіёнскае праграмнае забеспячэнне беларускіх сілавікоў

Спецыялісты па лічбавай бяспецы з «Рэпарцёраў без межаў» (RSF) і ўсходнееўрапейскай арганізацыі RESIDENT.NGO знайшлі раней невядомае шпіёнскае ПЗ, якое КДБ Беларусі выкарыстоўвае для сачэння за людзьмі, уключаючы журналістаў і працаўнікоў СМІ. У RSF называюць выкрыццё сур’ёзнай стратай для працы КДБ, у тым ліку таму, што аплікацыя магла выкарыстоўвацца ўжо некалькі гадоў.

4 каментарыя

Даследчыкі назвалі яго ResidentBat. Яно нацэлена на смартфоны і планшэты на Android і дазваляе атрымаць доступ да адчувальных дадзеных. У адрозненне ад шпіёнаў кшталту Pegasus, ResidentBat не эксплуатуе ўразлівасці сістэмы дыстанцыйна — спецслужбы ўсталёўваюць яго, атрымаўшы фізічны доступ да прылады. Яно забяспечвае доступ да журналаў званкоў, запісаў мікрафона, SMS-паведамленняў, паведамленняў з зашыфраваных месенджараў і лакальных файлаў. Пра магчымасць аддаленага заражэння і доступу да зместу прылад ахвяр у дакладзе не ўзгадваецца.

«Укараняючы тэхналогіі сачэння накшталт ResidentBat улады Беларусі праводзяць наўмысную палітыку рэпрэсій у дачыненні да незалежнай журналістыкі. Падобныя інструменты не маюць нічога агульнага з абаронай нацыянальнай бяспекі», — адзначылі ў RSF. Там заклікалі забараніць падобныя тэхналогіі ўварвання і сачэння на міжнародным узроўні.

ResidentBat знайшлі на тэлефоне журналіста, якога раней дапытвалі ў КДБ. Перад пачаткам допыту ў будынку органа яго папрасілі пакінуць тэлефон у ячэйцы на захоўванне. Падчас допыту журналіста папрасілі разблакаваць тэлефон і паказаць частку зместу. Пасля гэтага тэлефон аднеслі назад у ячэйку. Той, каго дапытвалі, як і RSF, упэўнены, што супрацоўнікі КДБ падгледзелі яго код разблакоўкі і ўсталявалі шпіёнскае ПЗ, пакуль працягваўся допыт.

Праз некалькі дзён, ад антывіруса на тэлефоне прыйшло апавяшчэнне аб падазроным ПЗ. Уладальнік тэлефона звярнуўся да RESIDENT.NGO, якая правяла аналіз прылады сумесна з лабараторыяй лічбавай бяспекі RSF.

ІБ-спецыялісты выявілі некалькі версій ResidentBat, верагодна выкарыстоўваемых адной і той жа арганізацыяй. Самая старая з знойдзеных датавалася 2021 годам. Вынікі расследавання былі перададзены Google, якая для дадатковай абароны асоб, што сталі аб’ектамі сачэння, накіруе апавяшчэнне аб «атацы пры падтрымцы ўрада» усім карыстальнікам, якіх ідэнтыфікавала як мэты дадзенай шпіёнскай кампаніі.

Пакуль не зусім ясна, хто менавіта стаіць за ResidentBat. Частка кода змяшчае тэкст на англійскай мове, і даследчыкі выказалі здагадку, што прадукт распрацоўваўся для выкарыстання не толькі ў Беларусі або яго распрацоўку замаўлялі ў трэцяга боку.

«Правяралі Telegram Instagram фота». Як абшукваюць людзей на мяжы РБ
«Правяралі Telegram, Instagram, фота». Як абшукваюць людзей на мяжы РБ 
Па тэме
«Правяралі Telegram, Instagram, фота». Як абшукваюць людзей на мяжы РБ
Чытайце таксама
ШІ-стартап з беларускімі каранямі заключыў партнёрства з галоўным футбольным клубам Францыі
ШІ-стартап з беларускімі каранямі заключыў партнёрства з галоўным футбольным клубам Францыі
ШІ-стартап з беларускімі каранямі заключыў партнёрства з галоўным футбольным клубам Францыі
P2P, SWIFT-пераводамі, наяўнымі. Як адпраўляюць грошы з Еўропы дадому
P2P, SWIFT-пераводамі, наяўнымі. Як адпраўляюць грошы з Еўропы дадому
P2P, SWIFT-пераводамі, наяўнымі. Як адпраўляюць грошы з Еўропы дадому
Абнавілі пад Новы год вечназялёную тэму грашовых пераводаў.
1 каментарый
«Рэпутацыйныя рызыкі». У Мінэканамікі расказалі, што перашкаджае развівацца беларускаму ІТ
«Рэпутацыйныя рызыкі». У Мінэканамікі расказалі, што перашкаджае развівацца беларускаму ІТ
«Рэпутацыйныя рызыкі». У Мінэканамікі расказалі, што перашкаджае развівацца беларускаму ІТ
8 каментарыяў
Беларусбанк усталёўвае «банкаматы-рэсайклеры». Што гэта такое
Беларусбанк усталёўвае «банкаматы-рэсайклеры». Што гэта такое
Беларусбанк усталёўвае «банкаматы-рэсайклеры». Што гэта такое

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

Часть кода содержит текст на английском языке,

Американцы встроили американского шпиона в отечественого шпиона! Бди в корень чекист, удали софт с латиницей!

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

table
table Table в Database
0

это увеличение количества 13 млн абонентских приложений у 9 млн абонентов содержащих самые современные трафики

0

Попросили разблокировать, подсмотрели код, добавили трояна после этого... не читайте советских, ой, простите, советов же нет уже, не читайте такие независимые сказки на ночь

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 снежня 2025, 00:20