WSJ: Адміністрацыя Трампа абмяркоўвае заклад у $100K для некаторых прэтэндэнтаў на грын-карту
Адміністрацыя Дональда Трампа абмяркоўвае ўвядзенне абавязковага залогу ў памеры $100 тысяч для некаторых замежнікаў, якія падаюць заяўкі на іміграцыйныя візы ў консульствах ЗША за мяжой. Пра гэта паведамляе Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы.
Адміністрацыя Дональда Трампа абмяркоўвае ўвядзенне абавязковага залогу ў памеры $100 тысяч для некаторых замежнікаў, якія падаюць заяўкі на іміграцыйныя візы ў консульствах ЗША за мяжой. Пра гэта паведамляе Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы.
Ініцыятыва Дзярждэпартамента накіравана на абмежаванне легальнай іміграцыі людзей з нізкім узроўнем даходу. Улады хочуць гарантаваць, што новыя жыхары краіны змогуць забяспечваць сябе самастойна з першага дня.
Базавая сума залогу складзе $100 тысяч, але можа змяняцца ў залежнасці ад канкрэтнага выпадку. Пілотную версію праекта плануюць спраўдзіць на абмежаванай колькасці краін.
Заяўнікі змогуць атрымаць свае грошы назад толькі пасля таго, як стануць грамадзянамі ЗША, на што сыходзіць не менш за пяць гадоў. Да гэтага моманту сродкі будуць ляжаць на рахунках як фінансавая гарантыя дзяржавы на выпадак, калі ўладальнік грын-карты будзе не ў стане ўтрымліваць сябе сам.
Унесці суму за імігранта змогуць ягоныя амерыканскія сваякі. Гэта важна, бо іміграцыйныя візы часцей за ўсё запытваюць менавіта чальцы сем’яў грамадзян ЗША — мужы і жонкі, бацькі, браты і сёстры.
ЗША прыпыняюць выдачу віз грамадзянам 75 краін, уключаючы Беларусь (upd)
Прэс-сакратар Дзярждэпа Томі Пігат пацвердзіў, што ведамства вывучае законныя падставы для ўкаранення такіх закладаў. Паводле яго, Трамп выразна даў зразумець: тыя, хто хоча імігрыраваць у ЗША, абавязаны быць фінансава самадастатковымі.
Новая ініцыятыва працягвае жорсткі курс адміністрацыі. Са студзеня ЗША заблакавалі выдачу імміграцыйных віз для грамадзян 75 дзяржаваў з нізкім узроўнем даходаў. Адмяняць гэтую блакіроўку чыноўнікі не плануюць нават пасля запуску сістэмы закладаў.
Падобную схему Дзярждэп тэстуе з мінулага жніўня на турыстычных візах. Заяўнікі з 50 краін (пераважна афрыканскіх) павінны ўносіць зваротны залог да $15 тысяч, які згарае пры парушэнні тэрмінаў знаходжання або запыце прытулку.
У Дзярждэпартаменце называюць гэты пілот паспяховым, паколькі 97% унёсшых заклад турыстаў своечасова пакінулі ЗША. Праўда, рэальная колькасць выдадзеных віз у гэтых краінах пасля гэтага рэзка скарацілася.
Юрысты і праваабаронцы ўжо б’юць трывогу. Яны заяўляюць, што новыя правілы ператвораць іміграцыйную сістэму ЗША ў закрыты платны клуб выключна для багатых, цалкам адразаючы звычайныя сем'і ад магчымасці ўз’яднання.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.