Японскія карпарацыі плацяць супрацоўнікам бонусы да тысячы долараў за выкарыстанне ШІ
Японскія працадаўцы апынуліся перад нетрывіяльнай праблемай: укараненне штучнага інтэлекту ў краіне адбываецца павольней, чым у іншых развітых эканоміках. Паводле травеньскай справаздачы Microsoft, Японія займае толькі 48-е месца ў свеце па ўзроўні ўкаранення генератыўнага ШІ. Каб расхутаць супрацоўнікаў, буйныя карпарацыі пачалі даплачваць ім жывымі грашыма за выкарыстанне разумных інструментаў, піша Nikkei Asia.
Японскія працадаўцы апынуліся перад нетрывіяльнай праблемай: укараненне штучнага інтэлекту ў краіне адбываецца павольней, чым у іншых развітых эканоміках. Паводле травеньскай справаздачы Microsoft, Японія займае толькі 48-е месца ў свеце па ўзроўні ўкаранення генератыўнага ШІ. Каб расхутаць супрацоўнікаў, буйныя карпарацыі пачалі даплачваць ім жывымі грашыма за выкарыстанне разумных інструментаў, піша Nikkei Asia.
Аўтагігант Honda увёў трохступенчатую сістэму ацэнкі ШІ-навыкаў для ўсіх 45 тысяч супрацоўнікаў у Японіі. Тыя, хто пацвярджае свае веды праз пісьмовыя тэсты і суразмовы, атрымліваюць штомесячную надбаўку да заробку да 150 тысяч йен ($920). На ліпень у кампаніі налічваецца 280 сертыфікаваных ШІ-спецыялістаў, а вышэйшы ўзровень кваліфікацыі пакуль пацвердзілі ўсяго каля 10 чалавек. Задача гэтых людзей — выступаць у ролі кансультантаў і каталізатараў, дапамагаючы ўкараняць ШІ ва ўсе сферы: ад распрацоўкі аўто да бухгалтэрыі. Для Honda гэта крытычна, бо кампанія завяршыла апошні фінансавы год з чыстай стратай у 423,9 млрд йен і тэрмінова спрабуе павысіць эфектыўнасць.
Іншыя кампаніі выбіраюць іншы шлях. Сетка крам FamilyMart абавязала свае 4,5 тысячы супрацоўнікаў уключаць пункты па выкарыстанні ШІ ў свае працоўныя планы на год, што напрамую ўплывае на іх выніковую ацэнку эфектыўнасці. Авіякампанія All Nippon Airways (ANA) адной з першых у краіне — яшчэ ў 2024 фінансавым годзе — пачала дадаваць балы да гадавой справаздачы супрацоўнікаў за ШІ-ініцыятывы, што таксама адлюстроўваецца на акладзе. У якасці прыкладу прыводзіцца каманда тэхабслугоўвання ANA, якая ўласнымі сіламі наладзіла ШІ-аналіз выяваў для візуальнага агляду авіярухавікоў.
Аднак суцэльнае прымушэнне да ШІ сустракае супраціў і нараджае новыя праблемы. Эксперты адзначаюць, што патрабаванні выкарыстоўваць ChatGPT ва ўсіх аддзелах выклікаюць у людзей пачуццё несправядлівасці, бо спецыфіка працы ўсюды розная. Акрамя таго, выгада ад ШІ не заўсёды апраўдвае выдаткі. Напрыклад, Amazon нядаўна і наогул спыніла ацэньваць супрацоўнікаў па частаце выкарыстання ШІ пасля таго, як высветлілася, што людзі пачалі падманваць сістэму і выкарыстоўваць ботаў для мноства абсалютна непатрэбных задач дзеля накруткі паказчыкаў. Паводле сакавіцкага апытання Nikkei, пакуль менш за 10% з 143 найбуйнейшых японскіх кампаній вырашыліся прывязаць ШІ да ацэнкі працы персаналу.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.