Зонд JUICE выправіўся шукаць жыццё на ледзяных спадарожніках Юпітэра
Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ESA) адправіла аўтаматычную міжпланетную станцыю JUICE (Jupiter Icy Moons Explorer) для вывучэння трох спадарожнікаў планеты.
Цяжкая ракета-носьбіт Ariane V вывела на арбіту станцыю вагою шэсць тон з касмадрома Куру ў Французскай Гвіяне. З арбіты на вышыні 1,5 тысячы кіламетраў апарат пачне самастойны палёт да Юпітэра. У рамках місіі ESA будзе даследаваць тры найбуйнейшыя ледзяныя спадарожнікі планеты: Еўропу, Ганімеда і Каліста.
Паводле даных астраномаў, пад ледзяной паверхняй лун хаваюцца акіяны вадкай вады. Місія JUICE мае вывучыць спадарожнікі на прадмет патэнцыйнай магчымасці жыцця ў іх акіянах, іх паверхню, а таксама атмасферу і кольцы, што акружаюць Юпітэр. Станцыя мае дасягнуць Юпітэра ў ліпені 2031 года, дзе яна здзейсніць серыю пралётаў каля Еўропы і Каліста. У 2034 годзе яна выйдзе на арбіту Ганімеда.
Навуковая місія каля Юпітэра разлічаная на 3,5 гады і мае скончыцца ў верасні 2035 года. Кошт праекта JUICE складзе 1,6 мільярда еўра. Акрамя ESA у праекце бяруць удзел Нацыянальнае ўпраўленне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (NASA) і Японскае агенцтва аэракасмічных даследаванняў (JAXA).
Читать на dev.by