Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Zoom і іншыя тэхнакампаніі, якія ўзляцелі ў пандэмію, імкліва губляюць цікавасць інвестараў

Zoom больш не ўваходзіць у індэкс Nasdaq 100, які ўключае сто найбуйнейшых кампаній нефінансавага сектара на біржы. У 2023 годзе акцыі Zoom выраслі ўсяго на 5,7%, адстаючы ва ўсіх важных індэксах, а аналітыкі зніжаюць прагнозы росту кампаніі, піша Bloomberg.

Пакінуць каментарый

У 2020 годзе, калі інвестары з энтузіязмам укладваліся ў кампаніі, якія меліся выйграць ад лакдаўнаў і аддаленай працы, распрацоўшчык праграмы для відэазванкоў узляцеў амаль на 400%. Усё змянілася, калі людзі сталі вяртацца ў офісы, а таксама праз усё мацнейшую канкурэнцыю з боку Microsoft Teams. Zoom спрабуе выправіць сітуацыю за кошт новых праграм для карпаратыўных кліентаў, напрыклад, сістэмы IP-тэлефаніі Zoom Phone (у яе 7 млн платных карыстальнікаў) і чата-аналага Slack.

Многіх іншых «зорак» пандэміі спасцігла тая ж доля. Вытворца спартыўнага абсталявання і софту Peloton і кампанія ў сферы тэлемедыцыны Teladoc Health абваліліся на 23% і 13% адпаведна. Продаж на фоне шматгадовага падзення разглядае распрацоўшчык рашэнняў для электроннага дакументазвароту DocuSign.

Галоўны канкурэнт PandaDoc узляцеў на навінах аб магчымым продажы
Галоўны канкурэнт PandaDoc узляцеў на навінах аб магчымым продажы
Па тэме
Галоўны канкурэнт PandaDoc узляцеў на навінах аб магчымым продажы

Унясенне ў Nasdaq 100 павышае прэстыж кампаніі ў вачах інвестараў і дае імпульс далейшаму росту акцый. Акрамя Zoom у індэксе, дзе пераважаюць тэхналагічныя кампаніі, змянілася яшчэ шэсць найменняў.

Зрэшты, не ва ўсіх кампаній, якія буялі ў перыяд каранавіруса, усё так дрэнна. Каціроўкі віжэастрымінгавых сэрвісаў Roku і Netflix падняліся на 136% і 60% адпаведна. Таксама ў Nasdaq 100 уключаная дастаўка DoorDash, акцыі якой падаражэлі на 108%.

Котировки Apple Amazon и других техногигантов «Великолепной семёрки» подскочили на 75% в этом году
Котировки Apple, Amazon и других техногигантов «Великолепной семёрки» подскочили на 75% в этом году
По теме
Котировки Apple, Amazon и других техногигантов «Великолепной семёрки» подскочили на 75% в этом году
CEO Zoom: сотрудники должны возвращаться в офис потому что невозможно быть креативными и сближаться через Zoom
CEO Zoom: сотрудники должны возвращаться в офис, потому что невозможно быть креативными и сближаться через Zoom
По теме
CEO Zoom: сотрудники должны возвращаться в офис, потому что невозможно быть креативными и сближаться через Zoom
«Никогда не назову вас семьёй»: новый СЕО Peloton о большом различии в стиле управления со своим предшественником

Peloton сменил СЕО и сократил пятую часть штата — почти 3000 человек
Peloton сменил СЕО и сократил пятую часть штата — почти 3000 человек
По теме
Peloton сменил СЕО и сократил пятую часть штата — почти 3000 человек

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.