У траўні сярэдні кошт квадратнага метра ў беларускай сталіцы склаў $2020,7. Гэта прыкладна на 20% больш, чым у чэрвені 2025 года — тады было $1694,1. Статыстыку прыводзіць партал Wikidom са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага кадастравага агенцтва.

Эксперты адзначаюць, што за апошні месяц паказчык вырас на $24. А з восені мінулага года ў сярэднім расце на $15–30 у месяц.
На другасным рынку квадратны метр у траўні каштаваў $2014 — плюс $29 за месяц. А ў гатовых новабудоўлях — $2088, або мінус $25.
За апошні год найбольш падаражэлі 5-пакаёвыя кватэры: калі ў мінулым чэрвені метр тут быў самым танным — $1385, то цяпер — самы дарагі: $2190. Нават у аднапакаёвых кватэрах метр у траўні каштаваў на $1 менш. Аднак угода з 5-пакаёвай кватэрай у мінулым месяцы была толькі адна.
Амаль палова — 46,6% — травеньскіх угодаў прыйшліся на аднапакаёвыя кватэры, каля траціны — на двухпакаёвыя, прыкладна кожная пятая — на трохпакаёвыя.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.