Зумеры не любяць аддаленую працу больш за ўсе іншыя пакаленні

Працаўнікі пакалення Z, народжаныя ў 1997 годзе і пазней, аддаюць перавагу ўзаемадзеянню з калегамі твар у твар больш, чым праз умоўны Zoom. Пра гэта паведамляюць аналітыкі Gallup.

2 каментарыя

Сярод чатырох пакаленняў — бумераў, іксераў, міленіялаў і зумераў — менавіта зумеры менш за ўсё любяць чыстую дыстанцыйку. Ім жа больш за іншых імпануе гібрыдны фармат працы — яго абраў 71% рэспандэнтаў дадзенай узроставай катэгорыі. Даследчыкі здзіўляюцца сваім жа высновам, бо чакалі, што моладзь, якая вырасла з лічбавымі тэхналогіямі ў руках, здавалася б, павінна быць найбольшым фанатам рэмоўту.

На справе ўсё наадварот. Маладыя супрацоўнікі часта лічаць (чыстую) дыстанцыйку злом. Многія пачыналі кар’еру ў перыяд пандэміі і лакдаўнаў, і гэта ўскладніла для іх сацыялізацыю, наладжванне адносін з калегамі і менторства.

Акрамя таго, паводле слоў даследчыкаў, зумеры на поўнай аддаленцы звычайна горш разумеюць ролю сваёй працы ў арганізацыі. А яшчэ зумеры часцей за іншыя пакаленні прызнаваліся, што аддалі б перавагу, каб іншыя іх калегі таксама паменш працавалі аддалена.

Адной з прычын, чаму зумеры хочуць пачасцей бачыцца з калегамі, даследчыкі называюць самоту. У мінулагоднім дакладзе Gallup гаварылася, што моцную адзіноту адчувае кожны пяты апытаны супрацоўнік, і больш за ўсё пакутуюць людзі да 35 гадоў.

Зумеры адпісваюцца ад Spotify і вяртаюцца да MP3-плеераў
Па тэме
Зумеры адпісваюцца ад Spotify і вяртаюцца да MP3-плеераў
Гучна друкуюць, носяцца па офісе — сярод зумераў новы трэнд, які раздражняе босаў
Па тэме
Гучна друкуюць, носяцца па офісе — сярод зумераў новы трэнд, які раздражняе босаў

Читать на dev.by