Директор веб-студии рассказал, как провести время в тюрьме с пользой

Директор гродненской студии веб-дизайна «Иквадарт» Глеб Койпиш 3,5 месяца провёл в СИЗО после того как в августе силовики пришли к нему в офис. В декабре Глеба приговорили к двум годам «химии» по ч. 1 ст. 342 УК РБ. Но пока он на свободе. И вот как по-доброму написал о своём тюремном опыте.

8 комментариев

Турма — гэта балюча для сям’і і блізкіх, але сам арыштант можа скарыстацца часам у турме і выйсці з яе мацнейшым чалавекам.

Раскажу аб сваім досведзе.

1. Турма дазваляе запаволіцца і асэнсаваць, што ёсць важна, а што — другасна. Чатыры дні яшчэ ў ІЧУ я знаходзіўся ў «адзіночцы», а адзін з іх — без кніг і сшыткаў. Гэта быў выдатны дзень, калі я апынуўся ў гэткай келлі, сам насам з думкамі. Жадаю кожнаму мець магчымасць запаволіцца, а лепш на некаторы час спыніцца і, магчыма, распачаць нанова.

2. Турма развівае мысленне. Гэта той выпадак, калі абмежаванне стварае каштоўнасць. У турме з-за адсутнасці знешніх крыніц інфармацыі шукаў адказы ў сваёй галаве. І, ведаеце, калі іх можна было атрымаць праз лагічныя разважанні, яны знаходзіліся.

3. Турма — месца для чытва. За 3 месяцы я прачытаў больш, чым за мінулыя 2 гады.

Аб кнігах у турме я напішу асобна. І гэты пост будзе больш аб людзях.

4. Турма — месца для яскравых эмоцый і гумару. Неяк перад сном чытаў «Ладдзю роспачы» Караткевіча, дык там герой Выліваха зайшоў у пакой да смерці са словамі «Добры вечар у хату!». 

Зачытаў урывак услых — рагаталі ўсёй хатай.

5. Турма — месца для заняткаў спортам. Амаль штодзень рабіў зарадку. Склаў спіс з 80+ практыкаванняў, адаптаваных пад умовы турмы.

У турме сустрэўся з Артурам Жвірыдоўскім, добрым і жыццярадасным хлапчуком, які зараз заехаў на 3 гады ў лагер.

Артур прафесійны трэйсер, вучыў мяне базавым элементам паркуру: заскоквалі на верхнія шконкі наўпрост з падлогі, рабілі ролы на кафлевай падлозе, скакалі праз стол, даскоквалі галавой да кратаў у дворыках — было дакладна не сумна. Артур рагатаў, калі я аб кафлю аббіў усю спіну; я рагатаў, калі ён падаў тварам у падлогу, спрабуючы рабіць аццісканні з рукамі ля пояса.

6. Таму турма — гэта месца, дзе можна пазнаёміцца з выдатнымі людзьмі.

7. У нейкі момант падалося, што турма стала месцам канцэнтрацыі прадпрымальнікаў. Як венец гэтага уражання: мой сукамернік сустрэў у калідоры добрага знаёмага, з якім у апошні раз сустракаўся па справах у Ніцы.

Гэты пост не аб тым, што турма — гэта страшнае альбо карыснае месца, а аб тым, што чалавек носіць сваё неба з сабой. І важна яго не згубіць якія б ні былі акалічнасці.

Виктор Кувшинов написал о жизни в СИЗО
По теме
Виктор Кувшинов написал о жизни в СИЗО

Читать на dev.by