Директор веб-студии рассказал, как провести время в тюрьме с пользой
Директор гродненской студии веб-дизайна «Иквадарт» Глеб Койпиш 3,5 месяца провёл в СИЗО после того как в августе силовики пришли к нему в офис. В декабре Глеба приговорили к двум годам «химии» по ч. 1 ст. 342 УК РБ. Но пока он на свободе. И вот как по-доброму написал о своём тюремном опыте.
Турма — гэта балюча для сям’і і блізкіх, але сам арыштант можа скарыстацца часам у турме і выйсці з яе мацнейшым чалавекам.
Раскажу аб сваім досведзе.
1. Турма дазваляе запаволіцца і асэнсаваць, што ёсць важна, а што — другасна. Чатыры дні яшчэ ў ІЧУ я знаходзіўся ў «адзіночцы», а адзін з іх — без кніг і сшыткаў. Гэта быў выдатны дзень, калі я апынуўся ў гэткай келлі, сам насам з думкамі. Жадаю кожнаму мець магчымасць запаволіцца, а лепш на некаторы час спыніцца і, магчыма, распачаць нанова.
2. Турма развівае мысленне. Гэта той выпадак, калі абмежаванне стварае каштоўнасць. У турме з-за адсутнасці знешніх крыніц інфармацыі шукаў адказы ў сваёй галаве. І, ведаеце, калі іх можна было атрымаць праз лагічныя разважанні, яны знаходзіліся.
3. Турма — месца для чытва. За 3 месяцы я прачытаў больш, чым за мінулыя 2 гады.
Аб кнігах у турме я напішу асобна. І гэты пост будзе больш аб людзях.
4. Турма — месца для яскравых эмоцый і гумару. Неяк перад сном чытаў «Ладдзю роспачы» Караткевіча, дык там герой Выліваха зайшоў у пакой да смерці са словамі «Добры вечар у хату!».
Зачытаў урывак услых — рагаталі ўсёй хатай.
5. Турма — месца для заняткаў спортам. Амаль штодзень рабіў зарадку. Склаў спіс з 80+ практыкаванняў, адаптаваных пад умовы турмы.
У турме сустрэўся з Артурам Жвірыдоўскім, добрым і жыццярадасным хлапчуком, які зараз заехаў на 3 гады ў лагер.
Артур прафесійны трэйсер, вучыў мяне базавым элементам паркуру: заскоквалі на верхнія шконкі наўпрост з падлогі, рабілі ролы на кафлевай падлозе, скакалі праз стол, даскоквалі галавой да кратаў у дворыках — было дакладна не сумна. Артур рагатаў, калі я аб кафлю аббіў усю спіну; я рагатаў, калі ён падаў тварам у падлогу, спрабуючы рабіць аццісканні з рукамі ля пояса.
6. Таму турма — гэта месца, дзе можна пазнаёміцца з выдатнымі людзьмі.
7. У нейкі момант падалося, што турма стала месцам канцэнтрацыі прадпрымальнікаў. Як венец гэтага уражання: мой сукамернік сустрэў у калідоры добрага знаёмага, з якім у апошні раз сустракаўся па справах у Ніцы.
Гэты пост не аб тым, што турма — гэта страшнае альбо карыснае месца, а аб тым, што чалавек носіць сваё неба з сабой. І важна яго не згубіць якія б ні былі акалічнасці.
Ну да. Но в Польшу к вам никто не сможет приехать в гости т.к. границы закрыты. А в тюрьму можно на свидание попасть. Опять такие к еде не надо будет привыкать. И не будет чувствовать себя в чужой культуре. В общем одни плюсы
Ну карантин никто не отменял. Он сейчас 7 дней в Польше. А ещё забыл сказать, что у детей Глеба, нет никакого стресса, связанного с переездом, а жена может продолжить строить карьеру
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Глебу респект!
Шах и мат релоканты. Пока вы тратите деньги на дорогие квартиры в Варшаве и Киеве. Глеб выгодно вложил все свои деньги, а сам на халяву жил в тюрьме.
вы не правы, моральный ущерб милиционеров оценивают в 1.5-3к рублей. А то же Окрестино 14.50 в сутки
По уголовке вы не на окрестино будете сидеть. А 1.5-к это аренда квартиры на месяц в Варшаве
я привел пример что уголовка/административка не бесплатны
Ну да. Но в Польшу к вам никто не сможет приехать в гости т.к. границы закрыты. А в тюрьму можно на свидание попасть. Опять такие к еде не надо будет привыкать. И не будет чувствовать себя в чужой культуре. В общем одни плюсы
"закрытые границы" это оправдания для хомячков, билет до Москвы 50р, путевка на лечение в Украину 50-100р
Ну карантин никто не отменял. Он сейчас 7 дней в Польше. А ещё забыл сказать, что у детей Глеба, нет никакого стресса, связанного с переездом, а жена может продолжить строить карьеру