10 самых запатрабаваных айцішных скілоў на Upwork

У сферы працы адбываецца сапраўдны «тэктанічны зрух», адзначаецца ў свежым дакладзе Upwork. На тле эканамічнай нявызначанасці працадаўцы ўсё больш цікавяцца паслугамі незалежных ІТ-спецыялістаў. З іншага боку, супрацоўнікі таксама задумваюцца, чаго хочуць ад сваёй кар’еры, і пераглядаюць прыярытэты на карысць гнуткасці і самастойнасці. Фрыланс-біржа назвала найпапулярнейшыя тэхналагічныя кірункі на 2023 год.

4 каментарыя

Топ-10 выглядае так:

  1. фулстэк-распрацоўка
  2. франтэнд-распрацоўка
  3. бэкэнд-распрацоўка
  4. распрацоўка мабільных праграм
  5. вэб-дызайн
  6. распрацоўка сайтаў для электроннага гандлю
  7. UX/UI-дызайн
  8. распрацоўка сістэм кіравання кантэнтам
  9. ручное тэсціраванне
  10. стварэнне скрыптоў і аўтаматызацыя

Upwork сцвярджае, што ў 2022 годзе фрылансам займалася каля 60 млн амерыканцаў, або 39% працоўнай сілы ЗША. Высокая запатрабаванасць фрылансераў дазваляе ім павышаць свае стаўкі: паводле нядаўняга апытання пляцоўкі, за папярэдні год так паступілі 43% рэспандэнтаў.

Паводле даных Федэральнага бюро статыстыкі працы пры Мінпрацы ЗША, узровень беспрацоўя ў ІТ-галіне краіны ў снежні знізіўся да 1,8%.

Ці павышаць рэйт, калі фрылансер? Upwork кажа, шмат хто ўжо так зрабіў
Па тэме
Ці павышаць рэйт, калі фрылансер? Upwork кажа, шмат хто ўжо так зрабіў
Колькасць аддаленых айцішных вакансій працягвае падаць
Па тэме
Колькасць аддаленых айцішных вакансій працягвае падаць

Читать на dev.by