Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

13 анлайн-платформаў для навучання праграмаванню

Падборка рэсурсаў, якія дапамогуць навучыцца праграмаваць, ад Business Insider.

Пакінуць каментарый
13 анлайн-платформаў для навучання праграмаванню

Падборка рэсурсаў, якія дапамогуць навучыцца праграмаваць, ад Business Insider.

Codecademy

На Codecademy можна бясплатна праходзіць інтэрактыўныя курсы базавага ўзроўню або купіць падпіску за $20 на месяц — яна ўключае падтрымку т’ютараў, доступ да велізарнай базы практычных заданняў і многае іншае. Каталог Codecademy налічвае тысячы гадзін курсаў: тут ёсць комплексныя праграмы Career Paths па тэхналагічных спецыяльнасцях, напрыклад, па машынным навучанні і data science, па мовах, напрыклад, HTML & CSS і Python, а таксама курсы ў вузейшых тэматыках, напрыклад, аналізе даных з дапамогай Python або распрацоўцы Android-праграм на Java. Яшчэ аўтары зрабілі віктарыну для тых, хто не ведае, з чаго пачаць у свеце праграмавання.

freeCodeCamp

Цалкам бясплатная некамерцыйная пляцоўка, якая навучае вэб-распрацоўцы шляхам вырашэння задач і выканання праектаў. Платформа прапануе больш за 6 тысяч туторыялаў. Паводле слоў freeCodeCamp, звыш 40 тысяч студэнтаў, якія прайшлі яе праграму, знайшлі працу ў буйных кампаніях накшталт Google, Amazon і Microsoft. У асноўным на адзін курс спатрэбіцца прыкладна 300 гадзін часу.

Coursera

На Coursera ёсць курсы, прафесійныя сертыфікаты і магістарскія праграмы ад ВНУ з сусветным імем, такіх як Універсітэт Дзюка, Стэнфардскі і Прынстанскі ўніверсітэты, і буйных айцішных кампаній, уключна з Google і IBM. Знайсці навучальныя праграмы тут змогуць слухачы любога ўзроўню — ад пачаткоўцаў да прафесіяналаў. Большасць курсаў бясплатная, але сертыфікаты аб праходжанні прыйдзецца купляць. Таксама ёсць бясплатны 7-дзённы перыяд, па сканчэнні якога штомесяц спаганяецца $39. Можна адразу купіць гадавую падпіску Coursera Plus за $399 — яна адкрывае свабодны доступ да 90% кантэнту на сайце.

Edx

Пляцоўка заснаваная Масачусецкім тэхналагічным інстытутам сумесна з Гарвардскім універсітэтам. Прапануе бясплатныя і недарагія курсы, сертыфікацыі ды іншыя віды праграм ад топавых кампаній і ВНУ, у тым ліку Microsoft, IBM, Дартмуцкага каледжа, Гарварда і іншых. Праходзіць курсы можна бясплатна, сертыфікаты каштуюць ад $39 да $99. Прафесійныя сертыфікацыі абыдуцца ў некалькі сотняў долараў, а некаторыя магістарскія ўніверсітэцкія курсы могуць сягаць некалькіх тысяч долараў.

Udemy

Udemy прапануе больш за 150 тысяч бюджэтных курсаў за $10-12, якія можна праходзіць больш як на 65 мовах. На платформе часта бываюць зніжкі.

MIT OpenCourseWare

Мэта гэтай ініцыятывы Масачусецкага тэхналагічнага інстытута — апублікаваць у вольным доступе матэрыялы ўсіх яго курсаў. Рэсурс змяшчае відэалекцыі і сімуляцыі, якія будуць вельмі карысныя для навучання, хоць сертыфікаты і дыпломы па выніку вучобы не выдаюцца. Кантэнт цалкам бясплатны.

Skillshare

25 тысяч курсаў ад прадпрымальнікаў і прафесіяналаў у сваіх галінах з розных краін свету. Заняткі будуюцца ў форме кароткіх лекцый з практычнымі праектамі, якія можна абмяркоўваць з выкладчыкам і іншымі студэнтамі. Ёсць курсы па HTML і CSS, UI/UX-дызайне і іншыя. За базавы анлайн-доступ да курсаў плаціць не трэба, але калі ёсць жаданне вучыцца афлайн або атрымаць пашыраны доступ, спатрэбіцца преміумны акаўнт за $19 на месяц або $99 на год.

LinkedIn Learning

16 тысяч курсаў працягласцю ў асноўным не больш за 4 гадзіны на адукацыйнай платформе бізнэс-сэрвісу LinkedIn. Можна падбіраць курсы паводле складанасці, часу на праходжанне, тэматык або моў праграмавання. Першы месяц бясплатна, далей — $30 на месяц або $240 на год.

Khan Academy

Цалкам бясплатная платформа з практыкаваннямі і невялікімі відэаўрокамі для школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў і бацькоў. Сярод іншага, тут ёсць спецыялізаваны кантэнт ад партнёраў Khan Academy, такіх як NASA, MIT, Каліфарнійская акадэмія навук, Музей сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.

Educative

Тут можна выбіраць асобныя курсы і курыраваныя модульныя праграмы, напрыклад, DevOps для распрацоўшчыкаў і праграмаванне на Python. Большасць курсаў платная і каштуе ў межах $19-$79, комплексныя праграмы — $39-$470. Можна аформіць падпіску за $59 на месяц або $249 на год.

Pluralsight

Тысячы курсаў і комплексных праграм ад прафесіяналаў у распрацоўцы софту, вялікіх даных, кібербяспецы, а таксама Python, JavaScript, вэб-распрацоўцы, Angular JS, Java і шмат чым іншым. На пляцоўцы можна праверыць веды ў розных тэмах, каб падабраць аптымальны курс. Пробны перыяд абмежаваны 10 днямі альбо 200 хвілінамі кантэнту ў залежнасці ад таго, што скончыцца раней. Далей трэба плаціць $29 на месяц або $299 на год, прэміумная падпіска за $449 на год уключае доступ да тэставых заданняў, праектаў і інтэрактыўных курсаў.

Treehouse

На Treehouse ёсць сотні курсаў і модульных праграм, якія спалучаюць сумежныя тэмы, а таксама буткэмпы TechDegrees для full stack-распрацоўшчыкаў, Python, PHP, франтэнд-распрацоўшчыкаў і UX-дызайнераў. У распараджэнні студэнтаў — відэаролікі, тэсты і практыкаванні. Курсы можна шукаць паводле тэмы, складанасці, назвы і выкладчыка. Першы тыдзень даецца бясплатна, далей — $20 на месяц за курсы і $199 — за буткэмпы.

Udacity

Курсы па data science, машынным навучанні, штучным інтэлекце, воблачных вылічэннях, аўтаномных сістэмах рознай складанасці і працягласці. 190 курсаў на Udacity выкладзеныя бясплатна, таксама ёсць «нанадыпломы» (nanodegree program) па некалькі сотняў долараў. Яны ўключаюць праект, дапамогу ментара, дапамогу ў падрыхтоўцы да пошуку працы і кастамны план для навучання ў камфортным рэжыме. Першы месяц — пробны перыяд, штомесячная падпіска каштуе ад $340.

Чытайце таксама
ChatGPT навучыўся запускаць Coursera, Spotify і іншыя аплікацыі проста ў чаце
ChatGPT навучыўся запускаць Coursera, Spotify і іншыя аплікацыі проста ў чаце
ChatGPT навучыўся запускаць Coursera, Spotify і іншыя аплікацыі проста ў чаце
Ініцыятыва INEXKULT: як беларуская культура знаходзіць дом у Еўропе + расклад паказаў
Ініцыятыва INEXKULT: як беларуская культура знаходзіць дом у Еўропе + расклад паказаў
Ініцыятыва INEXKULT: як беларуская культура знаходзіць дом у Еўропе + расклад паказаў
Беларусы, якія апынуліся за мяжой, усё часцей шукаюць спосабы не страціць сувязь з роднай культурай. Ініцыятыва INEXKULT ужо некалькі гадоў стварае тэатр, музыку і адукацыйныя праекты, каб гэтае пачуццё дома жыло нават удалечыні ад Мінска, Гродна ці Полацка.
Беларусь ужо колькі гадоў запар страчвае па дзесяць пазіцый у рэйтынгу Coursera
Беларусь ужо колькі гадоў запар страчвае па дзесяць пазіцый у рэйтынгу Coursera
Беларусь ужо колькі гадоў запар страчвае па дзесяць пазіцый у рэйтынгу Coursera
8 каментарыяў
З’явіўся курс па вайб-кодынгу ад сузаснавальніка Coursera
З’явіўся курс па вайб-кодынгу ад сузаснавальніка Coursera
З’явіўся курс па вайб-кодынгу ад сузаснавальніка Coursera

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.