404 Media: Nvidia спампоўвала петабайты ролікаў Youtube і Netflix для навучання АІ

Кампанію западозрылі ў парушэнні аўтарскага права: Nvidia магла ігнараваць забароны платформаў і спампоўваць мільёны ролікаў для навучання сваіх АІ-мадэляў.

2 каментарыя

Журналісты 404 Media атрымалі доступ да ўнутраных дакументаў кампаніі, у якіх быў апісаны праект пад кодавай назвай Cosmos. Паводле апісання, кожны дзень супрацоўнікі загружалі велізарныя аб’ёмы відэа з розных сэрвісаў, у тым ліку Youtube і Netflix. Аб’ём апрацаванага матэрыялу быў роўны прыблізна 80 гадам бесперапыннага прагляду.

Мэта збору даных — некалькі АІ-праектаў Nvidia, у тым ліку стварэнне метасусвету Omniverse 3D world generator. Гэтая праграма дазваляе ствараць трохмерныя мадэлі і віртуальныя светы з дапамогай нейрасетак і штучнага інтэлекту. Таксама даныя неабходныя для паляпшэння тэхналогій беспілотных аўтамабіляў і распрацоўкі лічбавых асістэнтаў.

У кампаніі заявілі, што не парушалі аўтарскага права, бо выкарыстоўваюць толькі ідэі і інфармацыю, а не гатовыя прадукты. Таксама Nvidia адзначыла, што навучанне АІ-мадэляў падпадае пад паняцце «добрасумленнае выкарыстанне». Акрамя таго, каб пазбегнуць выяўлення з боку YouTube, Nvidia нібыта загружала кантэнт з дапамогай віртуальных машын са зменлівымі IP-адрасамі.

Reddit дадасць АІ у пошук для лепшага «занурэння ў кантэнт»
Па тэме
Reddit дадасць АІ у пошук для лепшага «занурэння ў кантэнт»
Абвал на сусветных рынках: як зачапіла IT? І што будзе далей?
Па тэме
Абвал на сусветных рынках: як зачапіла IT? І што будзе далей?
«Не галюцынуй»: тэсціроўшчыкі знайшлі падказкі Apple для свайго АІ
Па тэме
«Не галюцынуй»: тэсціроўшчыкі знайшлі падказкі Apple для свайго АІ

Читать на dev.by