Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Часам кандыдаты патрабуюць зашмат». Як айцішнікі выбіралі з 5+ офераў

Пагутарылі з айцішнікамі, якія за апошнія паўтара года шукалі працу і змаглі атрымаць не менш за пяць офераў (у Беларусі і не толькі).

29 каментарыяў
«Часам кандыдаты патрабуюць зашмат». Як айцішнікі выбіралі з 5+ офераў

Пагутарылі з айцішнікамі, якія за апошнія паўтара года шукалі працу і змаглі атрымаць не менш за пяць офераў (у Беларусі і не толькі).

«Вырашыў адмовіцца ад пераезду ў Мюнхен, выбраў Варшаву»

Андрэй (імёны герояў змененыя), распрацоўшчык, спецыялізацыя — С++, Linux/Unix і бэкэнд, досвед — 23+ гады, лакацыя — Польшча:

— Летась выбіраў з 5 офераў, атрыманых на працягу месяца. Чатыры — ад прадуктовых кампаній у Германіі, адзін — у Польшчы, яго і абраў у выніку. 

Было ўсё так: на пачатку 2023 года мы з сям’ёй тэрмінова з’ехалі з Беларусі. У мяне там быў свой бізнэс — я займаўся распрацоўкай, а ў Польшчы пачаў шукаць працу па найме.  

Мае крыніцы пошуку — у асноўным LinkedIn і pracuj.pl, яшчэ зусім няшмат я шукаў на амерыканскім Dice

У студзені не было ніякага руху — я нават некалькі разоў мяняў сваё рэзюмэ. Вельмі дапамагла адная рэкруцёрка: яна сказала, што рэзюмэ для майго дваццацігадовага досведу выглядае не вельмі ўражальна — і парэкамендавала павялічыць аб’ём хоць бы да дзвюх старонак. 

Я зрабіў, як яна параіла, — і мне сталі пісаць іншыя рэкруцёры. У выніку я шукаў працу 3 месяцы (калі лічыць ад самага пачатку да прыняцця оферу).

Першы офер мне прапанавалі на пачатку лютага-буйная кампанія з офісам у Мюнхене, зарплата па тарыфах прафсаюзаў — 77 тысяч еўра на год (кампанія была ў адным з нямецкіх прафсаюзаў, у якога існуюць зарплатныя тарыфы). Характэрна, што пра гэтае рашэнне мне паведамілі адразу пасля першага ж інтэрв’ю: я свабодна размаўляю па-нямецку, а гэта вельмі добрае траплянне ў патрабаванні. 

Шчасцю не было мяжы! Але я вывучыў цэны на жытло і сітуацыю з арэндай у Мюнхене — і энтузіязм неяк паменшыўся. Вырашыў, што прыму гэты офер, калі нічога іншага не будзе. А пакуль трэба было дачакацца — бо яго адправілі поштай. 

Далей у мяне было яшчэ два інтэрв’ю — таксама ў кампаніі з Мюнхена. Прапанавалі мне 80 тысяч еўра на год.  Канчатковы офер меўся прыйсці на пошту — так што я паралельна працягнуў хадзіць на сумоўі. 

Наступнае маё інтэрв’ю было з кампаніяй у Франкфурце, якая прапанавала 78 тысяч еўра.

І раптам я даведваюся, што адная з мюнхенскіх кампаній адправіла маё рэзюмэ ў галаўны офіс у Кёльн — і там мне прапанавалі ўмовы яшчэ лепшыя: месца цімліда, а не проста распрацоўшчыка на C++, 84 тысячы еўра на год плюс амаль гарантаваны перформанс-бонус у памеры месячнай зарплаты. 

Ух! Я меркаваў прыняць гэты варыянт.

Але ў той жа час мне патэлефанавалі з вельмі вялікай кампаніі ў Варшаве — туды я адпраўляў яшчэ стары варыянт рэзюмэ. Я сказаў, што ў мяне і так ужо шмат офераў на руках. Але яны заўважылі, што ў іх хуткія працэсы — і сапраўды праз тыдзень прапанавалі мне працу за 25 тысяч злотых на месяц (прыкладна 5850 еўра па бягучым курсе — заўв. рэд.). 

На той час я ўжо вырашыў адмовіцца ад пераезду ў Мюнхен. Паспрабаваў вытаргаваць хоць які-небудзь рэлакацыйны пакет у кампаніі ў Франкфурце (зарплата там была самай нізкай, але праца, як мне здаецца, — самая цікавая). На жаль, яны не змаглі нічога мне прапанаваць.

Заставаліся Кёльн і Варшава. Я схіляўся да першага варыянта, але дні міналі — а канчатковага оферу ўсё не было. Пры канцы сакавіка падыходзіў мой час падачы на нямецкую візу — а ў немцаў конь не валяўся, бо эйчар хварэў (а я яшчэ папрасіў памяняць адную фармулёўку — так што ўсё вельмі моцна зацягнулася). Спойлер: ліст з оферам прыйшоў пры канцы красавіка.

У выніку я прыняў прапанову ад кампаніі ў Варшаве. Тым больш па грошах выйшла нават лепш — бо кошт жыцця ў Польшчы ніжэйшы, чым у Германіі. Кампанія паказала сябе вельмі добра — за шэсць тыдняў зрабілі дазвол на працу.  

Што яшчэ варта дадаць: так, калі мы прыехалі ў Польшчу, у мяне была «падушка» бяспекі, але не вельмі вялікая — так што магчымасці доўга выбіраць не было.

«Як пра нябожчыка». Ці трэба новаму наймальніку казаць праўду пра былога
«Як пра нябожчыка». Ці трэба новаму наймальніку казаць праўду пра былога
Па тэме
«Як пра нябожчыка». Ці трэба новаму наймальніку казаць праўду пра былога

«Мая дзяўчына была катэгарычна супраць Сербіі»

Алесь, .NET-распрацоўшчык, 11 гадоў досведу, лакацыя — Грузія:

— Мяняў працу гэтай зімой. У моманце было сем прапаноў, а да гэтага — пакуль павольна вывучаў рынак — яшчэ тры, ад якіх я адмовіўся. 

Але пра ўсё па парадку. Я сіньёр .NET. Яшчэ зімой працаваў у Грузіі на аўтсорс з беларускімі каранямі, уласна, з гэтым працадаўцам і пераехаў з Беларусі. У снежні мінулага года ў мяне заканчваўся праект. Так, быў варыянт застацца і пачакаць на бэнчы, але я прасядзеў два аплачваныя месяцы — і на гарызонце нічога не было (хоць выганяць мяне не планавалі). 

Яшчэ ў лістападзе мне абяцалі, што праект знойдзецца неўзабаве — я адмовіў па трох оферах, паверыўшы, што ў менеджменту сапраўды ёсць, што мне прапанаваць. Тады я прайшоў сумоўі ў некалькі кампаніях, якія прапаноўвалі рэлакацыю з поўным афармленнем дакументаў і добрым бонусам. Варыянты былі такія:

  • Першы — у Заходняй Еўропе. Прапанавалі быццам бы прыстойную зарплату, але прыйшлося б паўгода сядзець без працы ў чаканні, пакуль аформяць дакументы. Дый сума, якая здавалася буйной на паперы, хутка растала б пасля падаткаў і аплаты жытла. 
  • Другі варыянт — ва Усходняй Еўропе. Буйная кампанія, брэнд, знаёмы ўсім з дзяцінства, абяцалі таксама зрабіць усе дакументы, а сума нават пасля падаткаў атрымлівалася большай, чым у мяне было ў Грузіі з іх 5%. 
  • Трэці варыянт — з рэлакацыяй у Сербію. Там у нас з інтэрв’юерамі здарылася каханне з першага позірку. Яны выкацілі офер на суму адчувальна вышэйшую за запытаную (а прасіў я чыстымі столькі ж, колькі атрымліваў раней). Дакументы, паводле іх слоў, афармляюцца на месцы — і гэта запатрабавала б мінімум намаганняў з майго боку. Але, на жаль, мая дзяўчына была катэгарычна супраць Сербіі. Яна была ўпэўненая, што там любяць Пуціна, і пераканаць яе не атрымалася. Да таго ж на старым месцы на гарызонце замаячыў новы праект.

На жаль, ён у выніку сарваўся. І ў студзені, у самы, здавалася б, мёртвы сезон, я пачаў шукаць працу. Разглядаў у тым ліку вяртанне ў Беларусь. Рэзюмэ нікуды не выкладваў, статусу Open To Work не ставіў — проста актыўна гартаў LinkedIn і адгукаўся на адпаведныя вакансіі. Таксама я напісаў усім рэкруцёрам, якія стукаліся ў лічку апошнія некалькі месяцаў, — і выявілася, што адная з вакансій усё яшчэ актуальная.

У выніку 11 сумоўяў, 7 — паспяховых. Два варыянты мелі на ўвазе працу ў офісе ў Мінску, тры — поўнасцю «аддаленыя», і яшчэ два — у офісе ў Тбілісі. Акрамя таго, яшчэ дзве кампаніі прапанавалі перайсці на наступны этап сумоўяў, але я адмовіўся — і так варыянтаў ужо хапала.

Цікава, што там, дзе інтэрв’ю праходзіла па-англійску, поспех быў 100%, хоць не сказаў бы, што пытанні былі прасцейшымі. Можа, канкурэнцыя ніжэйшая. 

Грошай я ўсюды прасіў столькі ж, колькі атрымліваў на старым месцы, — а пайшоў у тое месца, дзе мне са сваёй ініцыятывы прапанавалі плюс 800 долараў да запыту. Гэта прадуктовы фінтэх з офісам у Тбілісі. Астатнія даслалі оферы роўна на тую суму, якую прасіў.

На сумоўях у некалькіх месцах, калі пачынаў адказваць на пытанні, чытаў непадробную радасць на тварах інтэрв’юераў. Яны прызнаваліся, што ўжо паглядзелі больш за дзясятак чалавек, і я першы, хто пачаў выразна адказваць на пытанні. Хоць, здавалася б, нічога асабліва складанага: напрыклад, я яшчэ ва ўніверсітэце рабіў даклад пра індэксы ў базах даных, і ўжо гадоў дзесяць яго ж практычна без змен пераказваю на інтэрв’ю. Але серб, напрыклад, проста заззяў, калі я пачаў сваю прамову.

Трэба сказаць, што мне больш за ўсё прыйшоўся па душы варыянт з вельмі незвычайным і цікавым даменам. Але калі ўжо пасля оферу я напісаў менеджару, што ў іншым месцы мне прапанавалі больш, ён без слоў дадаў мяне ў чорны спіс і выдаліў з усіх чатаў.

Такія паводзіны кажуць, што туды не варта было ісці. Хоць калі б ён карэктна адказаў, што не можа прапанаваць мне больш, — я б спыніўся на іх. 

Варта патлумачыць пра працадаўцаў з Мінска: расійскія кампаніі, як, напрыклад, «Тинькофф», які на той момант рэкламаваўся з кожнага праса, я б разглядаў толькі ў самым крайнім выпадку. У абодвух варыянтах, якія мне прапаноўвалі, беларускія кампаніі выступалі выключна ў якасці праслойкі для пераводу заробку — фактычна мне прапаноўвалі інтэграцыю ў каманду заказчыка. 

Я ўжо так працаваў, і ў рэзюмэ даўно паказваю інфармацыю толькі пра канчатковага заказчыка — элементарна для эканоміі месца. І пакуль што наогул ніхто не цікавіўся, як я на іх працаваў і з якой лакацыі. У тым ліку, дарэчы, некалькі буйных міжнародных кампаній, у якія я сумовіўся зімой, у тым ліку тую, на якую працую цяпер.

Хоць, дарэчы, калі на адную з вакансій, ад якой я адмовіўся, падаваўся па маёй рэкамендацыі былы калега з Масквы, у якога ў рэзюмэ быў у тым ліку расійскі дзяржбанк, яму прыляцела адмова ў запрашэнні на сумоўе без тлумачэння прычын. Магчыма, таму што рэкруцёрка — украінка, або гэты радок у рэзюмэ адыграў сваю ролю.

«У другім оферы ад EPAM сума паменшылася прыкладна на 10%» 

Сяргей, мабільны распрацоўшчык, 13 гадоў досведу, лакацыя — Беларусь: 

— Ад студзеня 2023 года і да бягучага моманту атрымаў парадку 8 офераў (адразу два з іх — у EPAM, бо тэрмін першага скончыўся, і трэба было звяртацца за другім). Амаль усе кампаніі прадуктовыя, выключэнне — EPAM і яшчэ адна. Лакацыя — Беларусь. 

Ад пачатку 2023 года я вырашыў змяніць працу, бо ўбачыў выразна і ясна, што каштоўнасці кампаніі разыходзяцца з маімі, — я больш не мог прадуктыўна і з камфортам працаваць. У «фонавым рэжыме» пачаў пошук новай працы. 

Шукаў у асноўным на rabota.by, але некалькі вакансій — у LinkedIn (нешта — сам, нешта сябры заўважылі і скінулі). Уласна тая, якую я ў выніку абраў, — была ў LinkedIn. 

У кожнай кампаніі я праходзіў да трох сумоўяў, дзесьці даводзілася чакаць па 2-3 тыдні паміж этапамі. EPAM прапанаваў мне conditional offer — гэта значыць, што яны вас бяруць, але ім трэба яшчэ знайсці праект. Таму пакуль вы можаце заставацца на старой працы. 

Офер у іх валідны каля 6-8 месяцаў, таму, пакуль мне шукалі праект у Мінску (а з такімі было напружна — прапаноўвалі ў асноўным працу ў Грузіі) тэрмін па ім скончыўся. Праз нейкі час мне напісаў ужо іншы іх рэкруцёр і сказаў, што трэба было б паўтарыць, каб яны зноў пачалі падбіраць мне праект. Цікава, што ў другім оферы сума паменшылася прыкладна на 10%. 

Тую самую прапанову з офераў я выбіраў зыходзячы з магчымасцяў па рэлакейце або аддаленай працы, па адчуванні ад сумоўя (навошта ісці туды, дзе сумоўе праходзіла максімальна стрэсава і непрыязна?) — ну і ў цэлым глядзеў, як праца ў кампаніі дапаможа мне далей рухаць кар’еру і навыкі.

Ад оферу EPAM я адмовіўся: хачу знайсці сябе ў вялікім класным прадукце. Пачну працаваць у Беларусі — каб прайсці выпрабавальны тэрмін і прыцерціся, а потым буду глядзець у бок Кіпра або Польшчы (або іншых краін Еўропы). 

Не скажу, што ў новым месцы мой заробак вырасце ў параўнанні з мінулым — але ў мяне ён і так каля «столі». І вышэйшы, чым да 2022 года. 

Што магу сказаць пра рынак — варыянты ёсць, але іх трэба маніторыць, лавіць. Шанцы выпадаюць нячаста. І так, трэба разумець, што цяпер кампаніі патрабуюць ад цябе яшчэ больш. 

Дзве айцішніцы шукаюць працу ўжо год. Вось іх гісторыі
Дзве айцішніцы шукаюць працу ўжо год. Вось іх гісторыі
Па тэме
Дзве айцішніцы шукаюць працу ўжо год. Вось іх гісторыі

«Мяркую, што такую колькасць офераў атрымала, бо занізіла свой кошт»

Марына, middle+ QA Manual; 3,5 гады досведу, лакацыя — Беларусь:

— У маі я сабралася сысці з буйнога аўтсорсу і выбірала з 5 офераў. 

Тыдзень дзесьці я рассылала рэзюмэ і адгукалася на вакансіі на rabota.by і ў LinkedIn, яшчэ тыдзень праходзіла сумоўі — яны ішлі кожны дзень, а часам і па два на дзень. Было няпроста сумяшчаць працу з падрыхтоўкай да сумоўя і выкананнем тэставых. Перыяд быў стрэсавы, але яно таго было варта.

Усяго ў мяне было 7 варыянтаў:

  1. Прадуктовая (гэмблінг) кампанія ў Беларусі (70+ чалавек у штаце) — паклікалі на «пазнаёміцца з эйчарам», а па факце было тэхнічнае сумоўе, пра якое не папярэдзілі. Адказу ад іх не было.
  2. Прадуктовая (гэмблінг) кампанія ў Беларусі (250+ чалавек у штаце) — 2 этапы сумоўяў, вынік — офер.
  3. Аўтсорс (гэмблінг) у Беларусі (30+ чалавек у штаце) — 3 этапы інтэрв’ю і офер.
  4. Прадукт з Расіі, ёсць каманда ў Беларусі (50+ чалавек у штаце) — 3 этапы інтэрв’ю, апошні этап — паліграф. Я сама адмовілася. 
  5. Прадукт (фінтэх) у Расіі, ёсць каманда ў Беларусі (па-мойму, 150 чалавек у штаце) — 2 этапы інтэрв’ю і офер.
  6. Аўтсорс (гэмблінг праект) з Грузіі, але ёсць штат у Беларусі (каля 60 чалавек) — два этапы інтэрв’ю, офер.
  7. Прадукт у Беларусі (50+ чалавек у штаце) — 3 этапы інтэрв’ю, офер

Мяркую, што такую колькасць офераў я атрымала праз тое, што занізіла свой кошт адносна да досведу. Рост у параўнанні з мінулым заробкам, вядома, ёсць, але, мяркую, я магла прасіць і больш. 

Пры выбары оферу я арыентавалася на дзейнасць кампаніі, колькасць супрацоўнікаў і будучых калег, з кім прыйдзецца працаваць. На сумоўях старалася ўсё прыкмячаць — і заносіла ў табліцу з патэнцыйнымі працадаўцамі.

Разглядала толькі працу ў Беларусі — з асабістых абставін. На прыкладзе іншых айцішнікаў я бачу, што добры спецыяліст будзе шанавацца незалежна ад месцаў яго працы ў мінулым.  

Што магу сказаць пра рынак і сумоўі, прайшоўшы гэты шлях і пагутарыўшы з інтэрв’юерамі:

  • Часам кандыдаты патрабуюць занадта шмат грошай, якія не адпавядаюць досведу або сітуацыі на рынку. Ну не можа джун каштаваць $1000 (а такі прыклад мне прыводзілі).
  • Людзі не згодныя на працу з офіса, а такіх вакансій пераважная большасць.
  • Інтэрв’юеры казалі, што патэнцыйныя кандыдаты дрэнна выконваюць альбо наогул адмаўляюцца ад тэставых заданняў.
  • Рынак насычаны вакансіямі ў гэмблінгу, і ў большасці гэта выклікае маральныя пакуты, для кагосьці праца ў гэтай сферы наогул непрымальная.
  • Мне таксама казалі, што некаторыя безадказна падыходзяць да падрыхтоўкі — і не рыхтуюцца. Між тым кожнае сумоўе патрабуе дбайнай падрыхтоўкі: ад тэорыі па сферы дзейнасці і практыкі да падрабязнага вывучэння кампаніі, яе вакансіі.
«Не для людей с грязным прошлым». Зачем айтишников проверяют на полиграфе на собесе
«Не для людей с грязным прошлым». Зачем айтишников проверяют на полиграфе на собесе
По теме
«Не для людей с грязным прошлым». Зачем айтишников проверяют на полиграфе на собесе

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

10

Нібыта беларускае ІТ шмат цікавіў рэжым да 2020 года

table
table Table в Database
-7

а работа в ПВТ под подоходный 9% - это другое))

Anonymous
Anonymous
1

Судя по описаниям, из активных сегментов на рынке это гэмблинг и финтех , половина которого по сути будет чем-то мутным с крипто-валютами или обходом санкций. Ну ок, можно в детали не вдаваться, назвать - продуктовая компания )).

9

в Сербии действительно некомфортная русофилия, а вот выбрать Польшу вместо Германии при свободном немецком это странно.

bacek
bacek Programmer в Конь с горы
1

Что странного? Человек подсчитал приход-расход и решил, что в Польше денег будет оставаться больше.

3

А что такое некомфортная русофилия?

0

это когда сербы вам рассказывают что Беларусь то же самое что РФ а путин молодец

-1

И Вам от этого уже некомфортно? господи, какое нежное поколение

0

мне, кстати говоря, немцы несколько раз говорили, что Путин молодец

1

Так выбирал не только он. Но и поляки с немцами.
Поляки прислали оффер через неделю. Для них он ценный специалист. А немцы тянули пару месяцев. Значит нужен постольку поскольку.

2

немецкая система просто не умеет присылать офферы через неделю, это слишком быстро для них) разве что какой стартап небольшой

2

В уважаемой западной компании не может быть дыр которые надо срочно залатать в течение недели. У Google, например, есть длинный список потенциальных кандидатов с которыми они могут взаимодействовать годами прежде чем взять на работу.

0

я работал в крупных ефропейских концернах, в том числе огромном немецком. Там безусловно есть дыры, но, учитывая размер бизнеса и отсутствие личной заинтересованности менеджмента эти дыры закрыть немедленно, это как прыщи на теле кита. В то же время процессы должны идти правильно и размеренно, ибо Ordnung muss sein!

Anonymous
Anonymous
0

Поживет годик-полтора, подкопит деньжат, поищет неспеша новую работу и переедет. Блю карт продолжить действовать и через 5 лет оформит гражданство в Германии. Ну разве что жена по дороге застопорит, но может и наоборот ускорить процесс.

-5

Какая то дикая арифметика.
В Кёльне с зп 84к с супругой у него бы оставалось 65к, аренда в районе 12к итого на руках 43к евро, или 183к злотых.

В Варшаве после 300к злотых на контракте у него бы оставалось 255к, если бы нашел выгодную аренду от 54к на руках было бы 201к итого за 18к злотых в год плюса он выбрал страну с уровнем работы законов примерно как Афганистан или Сомали - браво! Больше ничего не скажешь

10

Назвать Польшу страной с уровнем работы законов как Афганистан или Сомали… Видимо, вы не были ни в одной из перечисленных трёх стран

-3

В Германии всё таки выше конкуренция и требования. Работать пришлось бы с большей интенсивностью. Кто знает как всё может обернуться через год / два.
А в Польше проще/ легче.

Надо иметь сильную мотивацию чтобы решиться строить свою жизнь на Западе.

1

чего стоит ваша арифметика, если вы ставите Польшу на уровень Сомали?

0

Странно, у вас аренда получилась в Польше и Кельне практически одинаковая, не думаю, что в реале так получится. Но даже если этот момент опустить, в Польше минимум на треть дешевле бензин, энергия, продукты и промтовары, в разы дешевле услуги, страховки и общепит. Так что при одинаковом абсолютном остатке в Польше материально будешь себя чувствовать сильно свободнее. Кроме того, Германия стагнирует, промышленность оттуда разбегается в ту же Польшу, Румынию и Болгарию. Там хорошо старикам и социальщикам (до поры до времени), а работающей молодежи и детям в ней делать нечего. А в Польше жизнь бурлит, экономика растет, люди не зажравшиеся, недвига относительно дешевая.

1

А между тем поляки массово уезжают из Польши. Уже около млн. поляков в Германии, UK. Примерно 1.3 млн. в Канаде. 250 тыс. в Австралии. И .... порядка 9 млн. в США.

А немцы переезжать в Польшу не хотят. И англичане тоже.

1

Выбрать Польшу вместо Германии, это конечно интересно, учитывая, что сами поляки едут в Германию. Про Сербию спорно, и, как минимум, отношение к беларусам там лучше, чем в Польше. А вот это "моя девушка была категорически против Сербии" чаще всего волновать тебя не должно, дорогой молодой человек.

-2

Поляки ехали в Германию жить еще в восьмидесятых-девяностых. Сейчас, если и едут - то максимум подкалымить в сезон, и то не столько поляки, сколько украинцы с польскими внж. Жить в Германии с ее ценами и отношением к мигрантам дурных нема.

2

На немецкие цены есть немецкие зп. А вот "с ее отношением к мигрантам" в контексте Польши это прямо повеселило))).

Anonymous
Anonymous
1

Думаю hobbita пугает слишком гуманное отношение к мигрантам неевропейского происхождения.

1

Информация от numbeo.com

Munich

A family of four estimated monthly costs are 3,660.1€ without rent.
A single person estimated monthly costs are 1,075.4€ without rent.

Warsaw

A family of four estimated monthly costs are 10,392.7zł (2390 €) without rent.
A single person estimated monthly costs are 3,153.4zł (725.28 €) without rent.

1

Levels.fyu

The average Senior Software Engineer salary range in Munich, Germany is from €79537 to €126.91 per year.

The average Senior Software Engineer salary range in Warsaw, Poland is from PLN 264198 (€ 60765) to PLN 402422 (€ 92557) per year.

1

Кроме расходов на жизнь и зарплат надо бы ещё сравнить living condition в Польше и Германии таких как

1

Healthcare
Culture & Environment
Stability
Education
Infrastructure

Полагаю Польша здесь явно позади Германии.