Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Adobe дала сабе доступ да кантэнту карыстальнікаў свайго софту, нязгодных блакуюць

Adobe абнавіла ўмовы карыстання сваім софтам і справакавала магутную хвалю абурэння сярод карыстальнікаў: кампанія афіцыйна дазволіла сабе праглядаць кантэнт, які яны ствараюць і захоўваюць у воблаку. Калі ўмоў не прыняць, то і юзаць яе прадукты будзе няможна.

Пакінуць каментарый

Адзін з карыстальнікаў Х абурыўся, што цяпер, па сутнасці, не можа працаваць з Photoshop, калі не пагодзіцца даць Adobe поўны доступ да ўсіх сваіх прац, уключаючы тое, што пакрываецца пагадненнямі пра неразгалашэнне.

Апошні раз кампанія абнаўляла ўмовы карыстання 17 лютага. Змены адбыліся ў пунктах 2.2 і 4.1, у якіх тлумачыцца, як Adobe вызначае карыстальніцкі кантэнт, а таксама як праглядае і апрацоўвае яго.

Згодна з імі, Adobe можа атрымліваць да яго доступ у аўтаматычным або ручным рэжыме ў адпаведнасці з законам, у тым ліку прымяняць тэхналогіі машыннага навучання для ўдасканалення сваіх прадуктаў і паслуг.

Гэта выклікала незадаволенасць мноства карыстальнікаў: кампанія хоча бязмежныя правы на выкарыстанне чужой працы на сваё меркаванне. Некаторыя ўжо прыгразілі сысці да канкурэнтаў Adobe або на оўпэнсорсныя прадукты.

Пры гэтым уладальнікі асабістых акаўнтаў Creative і Document Cloud могуць адключыць аналіз свайго кантэнту — прынамсі ў мэтах паляпшэння прадуктаў вендара. Прадстаўнік Adobe між тым запэўніў, што кампанія не бярэ карыстальніцкага кантэнту для навучання сваіх генератыўных мадэляў — калі яны не захочуць даць яго за грошы.

Facebook будзе трэніраваць АІ на карыстальніцкіх пастах і фота. Перашкодзіць ёй будзе складана і доўга
Facebook будзе трэніраваць АІ на карыстальніцкіх пастах і фота. Перашкодзіць ёй будзе складана і доўга
Па тэме
Facebook будзе трэніраваць АІ на карыстальніцкіх пастах і фота. Перашкодзіць ёй будзе складана і доўга
Adobe забараніла супрацоўнікам выкарыстоўваць асабістыя імэйлы і карпаратыўныя карткі ў праграмах генератыўнага АІ

Adobe дадала генератыўнае выдаленне абектаў у Lightroom
Adobe дадала генератыўнае выдаленне аб’ектаў у Lightroom
Па тэме
Adobe дадала генератыўнае выдаленне аб’ектаў у Lightroom

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.