Adobe паказала АІ-сэрвіс, які стварае музыку па тэкставым запыце

Кампанія паказала Project Music Gen AI Control — платформу, якая можа генераваць аўдыякантэнт па тэкставым запыце і кастамізаваць вынік.

1 каментарый

У распрацоўцы інструмента ўдзельнічалі даследчыкі з Універсітэта Каліфорніі і Карнегі — Мелана. Пакуль платформа знаходзіцца на стадыі даследавання і не мае карыстальніцкага інтэрфейсу. Паводле слоў кіраўніка праекта Гаўтама Майсара, інструмент дазволіць нават тым, хто не з’яўляецца кампазітарам, увасобіць свае ідэі ў жыццё. Сэрвіс дасць карыстальнікам інструменты для рэгулявання тэмпу, інтэнсіўнасці, паўтарэння патэрнаў і структуры музычных трэкаў.

Перад кампаніяй востра стаіць этычная праблема выкарыстання музычных твораў і аўтарскіх правоў на іх. Adobe распрацоўвае свае механізмы на аснове ліцэнзаваных або змешчаных у грамадскім здабытку даных, каб пазбегнуць парушэння правоў інтэлектуальнай уласнасці. Напрыклад, каманда працуе над тэхналогіяй вадзяных знакаў, якая дазволіць ідэнтыфікаваць генератыўную музыку.

Microsoft расказала пра «прынцыпы доступу да АІ», якіх прытрымліваецца
Па тэме
Microsoft расказала пра «прынцыпы доступу да АІ», якіх прытрымліваецца
Stability AI выпусціла абнаўленне АІ-генератара Stable Diffusion
Па тэме
Stability AI выпусціла абнаўленне АІ-генератара Stable Diffusion
Google DeepMind стварыла новую каманду бяспекі АІ. Адную яна ўжо мае
Па тэме
Google DeepMind стварыла новую каманду бяспекі АІ. Адную яна ўжо мае

Читать на dev.by