Adobe прадае фэйкавыя фота вайны ў Ізраілі і Газе

Adobe плодзіць дэзінфармацыю аб ізраільска-палесцінскім канфлікце і зарабляе на гэтым, заўважыла аўстралійскае выданне Crikey.

1 каментарый

Сайт Adobe Stock па падпісцы прапаноўвае карыстальнікам доступ да калекцыі выяў, у тым ліку згенераваных штучным інтэлектам. У пошуку на запыт «канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай» платформа выдае вельмі рэалістычныя карцінкі выбухаў у густа забудаваных гарадскіх лакацыях, якія вельмі нагадваюць тое, што адбываецца цяпер у Газе. На другім малюнку намаляваныя «маці і дзіця ў разбураным горадзе» нібыта падчас гэтых падзей (і падобных выяў на сайце яшчэ больш за тры дзясяткі), на трэцім — «разбураныя і згарэлыя будынкі».

Гэтыя выявы былі размешчаныя на Adobe Stock карыстальнікамі, а не згенераваныя самой кампаніяй, і пазначаныя як створаныя АІ. Тым не менш, адзначае Futurism, некаторыя з іх ужо разышліся па інтэрнэце без якіх-небудзь пазнак і могуць папросту ўводзіць у зман анлайн-карыстальнікаў. Праз просты пошук у Google можна прасачыць, як іх падхопліваюць розныя выданні. На першы погляд карцінкі вельмі лёгка прыняць за сапраўдныя — мала хто стане прыглядацца да ненатуральных ценяў і асвятлення або колькасці пальцаў на руках дзяцей.

АІ-генератары выяў, такія як DALL-E, Stable Diffusion і Midjourney, за апошні год здзейснілі велізарны скачок «у развіцці» ў тэхналагічным плане, і іх вынікі становяцца ўсё якаснейшымі. Сёння АІ-карцінкі атрымліваюць усё шырэйшае распаўсюджванне ў сеціве.

Гэтаму неакуратна спрыяе і Adobe. Нядаўна кампанія выпусціла фірмовую генератыўную мадэль Firefly, якая цяпер укаранёная ў Photoshop, і нават прыдумала бонусную праграму для аўтараў кантэнту для Adobe Stock, каб тыя дазволілі выкарыстоўваць свае працы для трэніроўкі мадэлі. А адначасна спрыяе распаўсюджванню дэзынфармацыі, падрывае працу фотарэпарцёраў, якія часам рызыкуюць жыццём, каб захаваць рэальныя падзеі, і давер да навін.

LinkedIn дасягнуў 1 млрд карыстальнікаў, запусціў АІ-коўча для суіскальнікаў
Па тэме
LinkedIn дасягнуў 1 млрд карыстальнікаў, запусціў АІ-коўча для суіскальнікаў
Meta представила целую плеяду ИИ-инструментов и чат-ботов
По теме
Meta представила целую плеяду ИИ-инструментов и чат-ботов
У Іспаніі невядомыя распаўсюджваюць у школах нюдсы дзяўчатак, згенераваныя АІ
Па тэме
У Іспаніі невядомыя распаўсюджваюць у школах нюдсы дзяўчатак, згенераваныя АІ
Жыхара Паўднёвай Карэі пасадзілі ў турму за стварэнне дзіцячых нюдсаў з дапамогай АІ
Па тэме
Жыхара Паўднёвай Карэі пасадзілі ў турму за стварэнне дзіцячых нюдсаў з дапамогай АІ

Читать на dev.by