СМІ заявілі пра адстаўку Цукерберга ў 2023 годзе. Meta ўсё абвяргае

Раней выданне The Leak са спасылкай на ўласныя крыніцы заявіла, што кіраўнік Meta налета пакіне сваю пасаду.

1 каментарый

Журналісты назвалі рашэнне «апраўданым», бо кампанія марнуе мільярды долараў на праект метасусвету і цярпіць няўдачы ў асноўным для сябе сектары сацыяльных сетак. Інвестары непакояцца, што пры новым курсе кампаніі акцыі Meta патаннелі на 70%.

Крыніцы выдання адзначылі, што сыход Цукерберга «не паўплывае на метасусвет». Пасля публікацыі навіны акцыі Meta ненадоўга выраслі на 1%. Аднак прадстаўнік кампаніі Эндзі Стоўн назваў інфармацыю лжывай.

Раней кампанія паведаміла пра звальненне 11 тысяч чалавек, то-бок 13% ад агульнай колькасці супрацоўнікаў. Гэта самая маштабная праграма скарачэнняў за ўсю гісторыю кампаніі.

WSJ: супрацоўнікі Meta ўзломвалі акаўнты ў Facebook і прадавалі іх хакерам
Па тэме
WSJ: супрацоўнікі Meta ўзломвалі акаўнты ў Facebook і прадавалі іх хакерам
Дата-цэнтры Microsoft, Meta і іншых узмацняюць засуху ў ЗША
Па тэме
Дата-цэнтры Microsoft, Meta і іншых узмацняюць засуху ў ЗША
Meta пайшла на міравую з карыстальнікамі Facebook на суму $90 млн
Па тэме
Meta пайшла на міравую з карыстальнікамі Facebook на суму $90 млн

Читать на dev.by