Айцішнік у Польшчы здымае дом за $5К+ на месяц і закладам у $10К. Што там такога?

Dzik Pic знайшоў чалавека, у якога ў дамове арэнды прапісаная кауцыя (заклад) у памеры 42 тыс. злотых (гэта $10К+), або дзве сумы месячнай арэнды. Так ці вартае гэтае жытло сваіх грошай?

44 каментарыя

За арэнду — 21К zł + 4К zł за камуналку

Максім, кіраўнік уласнай ІТ-кампаніі, пераехаў з сям’ёй у Варшаву пры канцы 2022-га. Паводле яго слоў, ён шукаў чагосьці бяспечнага — і звярнуў увагу на закрыты раён «Марына Макотаў», дзе жыве былы прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі.

— Выбралі дом-блізняк у «Марыне Макотаў», бо гэты раён прыродна аддзелены, тут нават ёсць насып вакол раёна, — кажа суразмоўца. — Тут свой парк, свой вадаём, прапускная сістэма на ўезд, камеры на кожным слупе, плот. І проста насупраць нас — галоўны офіс аховы. 

Цяпер дык я разумею, што ніколі б у жыцці не зняў гэтага дома за такія грошы. Але калі мы яго глядзелі паўтара года таму, усё пералічанае вышэй дазволіла нам прыняць станоўчае рашэнне.

Мы плацім за арэнду 21 тысячу злотых ($5,2К) на месяц, плюс яшчэ чатыры тысячы ($1К) камуналкі (хоць першапачаткова нам абяцалі ўсяго паўтары). У гэтую суму ўключаныя 700 злотых — плата за тое, што мы жывем у гэтым раёне. Не ведаю, ці суразмерны ўнёсак метражу займанай плошчы. Але за гэтыя грошы ўсю тэрыторыю ўтрымліваюць у чысціні і парадку. І робяць гэта класна — трава не падымаецца вышэй за 3 см. Для нашых сабак выдатна, бо ў высокай траве жывуць кляшчы. 

Нуй праз 2 хвіліны пасля выхаду з дому ты апынаешся ў маляўнічым месцы, дзе ёсць вялікі вадаём, лужкі, дрэвы, дзіцячыя пляцоўкі. Акрамя таго, у нас у раёне ёсць свая «Жабка», Stokrotka, пачкамат InPost, рэстарацыі, кавярні, СПА і гэтак далей. Усё ў крокавай даступнасці, без неабходнасці выходзіць з мікрараёна. 

На рынку такі дом, як мы здымаем, каштуе 10 мільёнаў ($2,5M). Але калі б у мяне былі гэтыя 10 мільёнаў, я б яго дакладна не купіў. Гэта самы звычайны, трохпавярховы, выцягнуты ўверх дом-блізняк, метражом дзесьці 200 кв. м. 

Што мы атрымліваем за гэтыя грошы? У нас ёсць дворык дзесьці 5×2 метры і яшчэ шнур зямлі ўздоўж сцяны з другога боку будынка. Два парковачныя месцы на вуліцы, гараж, у якім у мяне зручна размясцілася студыя гуказапісу (герой тэксту запісвае падкаст). Яшчэ ў сутарэнні ёсць вялікі пакой метраў 20, дзе мы ўладкавалі дачцэ гульнявую.

На нулявым паверсе гасцёўня і кухня. На першым (па-нашаму, другім) паверсе — два пакоі дзесьці па 14 «квадратаў». І яшчэ master bedroom з вялікай ваннай, плюс маленькая ванная.

А трэці паверх — такі оўпэнспэйс. Я спачатку ўзрадаваўся, бо вельмі люблю сонца і прастор, уладкаваў там сабе пакой. Але, па-першае, на паверсе няма дзвярэй, і ўсе гукі выдатна пранікаюць па лесвіцы. І, па-другое, шыбы па перыметры летам вельмі моцна награваюцца, і трэба ўключаць кандыцыянер на турба-рэжым. 

Мы адназначна будзем адсюль з’язджаць. Чаму? Бо, у першую чаргу, мне не падабаецца плаціць $60 тыс. на год за тое, каб проста дзесьці жыць. Я злавіў сябе на думцы, што не варта адкладаць жыццё на потым, і таму мы цяпер бярэм іпатэку (нам ужо ўхвалілі). 

Так, за апошні час Польшча вельмі моцна паднялася ў цане — дом каштуе ўжо як кватэра на Манхэтэне (вось толькі мы не на Манхэтэне). Але з іпатэкай мы будзем плаціць на месяц менш, а жыць у сваім жытле.

У дамове прапісаны памер нашай кауцыі — 42 тысячы злотых. І, ведаючы нашага лэндлорда, мяркую, што ў нас будуць праблемы з яе вяртаннем. Ён і так часцяком нагадвае, што ўтрыманне гэтага дома абыходзіцца яму даражэй, чым мы плацім. Але паглядзім, я ўжо пракансультаваўся з юрыстам.

Я аддаю сабе справаздачу, што хтосьці можа параўнаць мой узровень даходаў са сваім, і яму ён падасца дзікім. Але насамрэч у мяне не застаецца свабодных грошай пры канцы месяца. Проста гэта наш узровень патрэб. Мы не ямо залатымі лыжкамі, не ходзім у залатыя прыбіральні. Але мы вельмі цэнім свабоду, калі ў кожнага ў сям'і ёсць свая прастора.

«Прадаць нельга, здаць шкада». Айцішнікі падзяліліся болем пра «завіслыя» кватэры
Па тэме
«Прадаць нельга, здаць шкада». Айцішнікі падзяліліся болем пра «завіслыя» кватэры
«Не хотелось понижать уровень жизни». Как айтишники снимают жильё за $2000+
По теме
«Не хотелось понижать уровень жизни». Как айтишники снимают жильё за $2000+
Снять квартиру стало проще? Как айтишники ищут жильё в Минске после 24.02
По теме
Снять квартиру стало проще? Как айтишники ищут жильё в Минске после 24.02
«Тут ён і псіхануў». Беларусы расказалі, як спрабавалі вярнуць заклад за кватэру ў Польшчы
Па тэме
«Тут ён і псіхануў». Беларусы расказалі, як спрабавалі вярнуць заклад за кватэру ў Польшчы

Читать на dev.by