У снежні айцішнікі атрымалі рэкордны за 5+ гадоў заробак

У снежні мінулага года ў ІТ-сектары рэзка вырас сярэдні заробак, стаўшы рэкордным за апошнія некалькі гадоў.

6 каментарыяў

Паводле звестак Белстата, у мінулым месяцы сярэдні заробак у ІТ (да выплаты падаткаў) склаў 9494,6 рубля. У параўнанні са снежнем 2023 года ён вырас на 12,5%, адносна лістапада 2024 года — амаль на 28%.

Сярэдні заробак у ІТ расце шосты месяц запар.

Рэзкі скачок заробкаў айцішнікаў пры канцы года — ужо звыклая сітуацыя за апошнія некалькі гадоў. 

Але ўпершыню за 5+ гадоў сярэдні заробак у ІТ-сектары перавысіў 9 тысяч рублёў. Больш за тое, калі прааналізаваць даныя па заробках айцішнікаў за ўвесь час, будзе цалкам верагодна, што ў снежні мінулага года быў зафіксаваны гістарычны рэкорд. 

Вось так выглядае топ-10 самых высокіх сярэдніх заробкаў у беларускім ІТ за апошнія 5 гадоў у залежнасці ад месяца. 

Дагэтуль самым «прыбытковым» для беларускіх айцішнікаў быў люты 2022 года. Праз пачатак вайны ва Украіне здарылася другая хваля рэлакацыі айцішнікаў, і ў той перыяд ІТ-кампаніі масава выплачвалі супрацоўнікам рэлакацыйныя бонусы. У выніку сярэдні заробак у ІТ-сектары вырас за месяц больш чым на 40% (у лютым адносна студзеня) да 8,8 тысячы рублёў.

Амаль да 8,5 тысяч рублёў вырас заробак у снежні 2023 года. Рэзкі рост сярэдняй зарплаты ў ІТ у снежні мінулага года быў, верагодна, абумоўлены тымі ж фактарамі, што і годам раней. 

Хутчэй за ўсё, частка ІТ-кампаній выплаціла супрацоўнікам гадавыя бонусы. Шматлікія кампаніі робяць гэта або адразу пры канцы года, або ў першым квартале наступнага года (часцей за ўсё ў сакавіку).

Таксама на сярэднім заробку ў рублях адбіўся рост курса долара. Па выніках снежня мінулага года курс амерыканскай валюты стаў рэкордным у 2024 годзе — 3,4614. 

У замежнай валюце сярэдні заробак у ІТ па выніках снежня таксама рэзка вырас.

За мінулы месяц ён склаў 2743 долары (брута, па сярэднім курсе Нацбанка). У параўнанні са снежнем 2023 года ён вырас на 3,2%, адносна лістапада 2024 года — амаль на 25%

Снежаньскі заробак айцішнікаў у валюце таксама рэкордны не толькі летась, але і за апошнія некалькі гадоў. Што праўда, да рэкорду лютага 2022 года ён моцна не дацягнуў. Тады ў пераліку па курсе Нацбанка сярэдняя зарплата ў ІТ-сектары перавысіла 3,3 тысячы долараў. Здаецца, гэты рэкорд яшчэ не хутка будзе пабіты. Прынамсі на дадзены момант перадумоў для гэтага няма. 

А вось так выглядае топ-10 самых высокіх сярэдніх заробкаў у беларускім ІТ у валюце за апошнія 5 гадоў.

«Гуляць у высакароднасць з працадаўцам не варта». Папрасілі павысіць зарплату — пазбавіліся працы
Па тэме
«Гуляць у высакароднасць з працадаўцам не варта». Папрасілі павысіць зарплату — пазбавіліся працы
Не жалуйтесь и изучите рынок. Рекрутер рассказывает, как договариваться о зарплате ещё на собесе
По теме
Не жалуйтесь и изучите рынок. Рекрутер рассказывает, как договариваться о зарплате ещё на собесе
У Польшчы абавяжуць паказваць дыяпазоны заробкаў у вакансіях. Законапраект ужо ў Сейме
Па тэме
У Польшчы абавяжуць паказваць дыяпазоны заробкаў у вакансіях. Законапраект ужо ў Сейме

Читать на dev.by