Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае

@dzikpic, канал для ІТ-экспатаў у Польшчы, расказвае гісторыю беларускага айцішніка, які купіў дом у Гданьску, з каментарамі эксперта. Абмеркаваць гісторыю можна ў чаце.

13 каментарыяў

Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае

@dzikpic, канал для ІТ-экспатаў у Польшчы, расказвае гісторыю беларускага айцішніка, які купіў дом у Гданьску, з каментарамі эксперта. Абмеркаваць гісторыю можна ў чаце.

[Фота з сайта забудоўшчыка выкарыстоўваюцца для ілюстрацыі, суразмоўца не даў дазволу паказаць менавіта яго забудову, бо яна пазнавальная.]

Многія ІТ-экспаты задумваюцца пра куплю жытла ў новай краіне. У Польшчы ёсць нюанс: у залежнасці ад формы ўласнасці нерухомасці і яе лакацыі, замежніку можа спатрэбіцца дазвол МУС на куплю жытла. Як яго атрымаць і якія захады перад угодай трэба зрабіць?

Алег (імя змененае) — ІТ-кансультант з Мінска. З жонкай і сынам прыехаў у Польшчу шэсць гадоў таму. У 2021 годзе муж і жонка купілі дом у Гданьску.

— Увосень 2020-га прыйшло ўсведамленне, што хочам застацца тут і купіць дом. На пачатку 2021-га заключылі ўгоду, увесну 2022-га атрымалі дазвол МУС. Ужо амаль дарабілі рамонт і днямі заязджаем у дом, — дзеліцца Алег.

Пошукі дома і забудоўшчыка. «Варыянтаў было мала»

Усе шэсць гадоў сям’я Алега здымала кватэру каля Старога горада ў Гданьску. Гэта зручная лакацыя для сям'і: побач садок для дзіцяці, у 10 хвілінах язды на аўто — офіс, дзе Алег працаваў да кавідных часоў. 

— Мы прызвычаіліся да гэтага раёна і хацелі купіць дом дзесьці непадалёк, — тлумачыць мужчына. — Гдыню, Прушч Гданьскі і іншыя аддаленыя ад нас месцы не разглядалі.

Купля дома цягне за сабой куплю зямлі, а ў Гданьску, як у прымежнай зоне, для гэтага патрабуецца дазвол МУС. Мала таго, што сам працэс падачы пакета дакументаў не з простых, час чакання дазволу можа расцягнуцца на многія месяцы, аж да года. Улічваючы гэтыя абставіны, Алег шукаў дом на першасным рынку.

— Наогул, мы былі згодныя купіць дом і на другасным. Але я чуў, што на другасным рынку складана знайсці прадаўца, згоднага чакаць цябе з дазволам. Таму я шукаў такога забудоўшчыка, які ў курсе гэтай тэмы і які гатовы чакаць. Але варыянтаў было мала.

Найлепшай прапановай паводле суадносін цана-якасць стаў блізняк (катэдж на дзве сям’і) у чатырох кіламетрах ад кватэры Алега. Гэта трохузроўневы дом жылой плошчай 135 кв. м, агульнай — 177, уключна з гаражом 17 «квадратаў», тэрасай 25 «квадратаў», гасцявым санвузлом, двума ваннымі пакоямі, гарышчам, кацельняй. Таксама ёсць агрудак (лужок). І велізарны бонус — адразу за домам месціцца добраўпарадкаванае зарыбленае возера — шыкоўны від з акна! 

— Цана за гэты дом была 1 240 000 злотых, з якіх на 40 тысяч мы з забудоўшчыкам потым старгаваліся. Цяпер падобныя варыянты каштуюць на 300 тысяч даражэй. Вырашылі купіць менавіта гэты дом — ён нам спадабаўся. А галоўнае — у дэвелапера ўжо быў кейс па продажы дома беларусам. Прадавец ведаў, што гэта такое, яго гэта не пужала, і ён даў нам дастаткова лаяльныя ўмовы, — тлумачыць Алег.

Як антыпрыклад мужчына расказаў пра досвед зносін з іншым забудоўшчыкам. Той прадаваў падобныя па памеры і планіроўцы дамы, але далей, затое і значна танней. Такі блізняк муж і жонка маглі купіць нават без прыцягнення крэдыту. Гэта была прывабная прапанова.

— Але там уперліся. Гэта быў вельмі дробны забудоўшчык, які не хацеў занурацца ў пытанні з дазволам. Нам сказалі — даем тры месяцы, каб атрымаць дазвол. Калі не атрымаеце, то будзе штраф, ледзь не 20% ад кошту дома. Натуральна, мы ад такой угоды адмовіліся.

Дазвол — за два з паловай месяцы, крэдыт — пад 6,5 працэнтаў

Алег дамовіўся са сваім забудоўшчыкам, што той будзе чакаць дазволу дзевяць месяцаў — гэта было задакументавана. Вусна абяцалі чакаць даўжэй.

— Спачатку мы ўнеслі 20 тысяч закладу, падпісалі «ўмову рэзервацыйную», і нам забраніравалі дом. Гэта была «залічка» — сума, якая не вяртаецца, калі мы перадумаем або не атрымаем дазволу, — расказвае Алег пра пачатковы этап куплі дома.

Далей у мужчыны было тры месяцы, каб узяць іпатэчны крэдыт. Тут праблем не аказалася. У Алега быў «часовы побыт», «умова працы» і гісторыя высокіх даходаў за апошнія тры гады — банк гатовы быў даць крэдыт на суму нават у паўтара разу большую, чым патрабавалася.

— Галоўнае — гэта «ўмова працы». Ведаю, што з дамовай b2b атрымаць крэдыт складана, нават калі паказваеш добры рух грошай, — перасцерагае мужчына.

Першапачаткова працэнтная стаўка па крэдыце ў Алега была 3,2 працэнта, стаўка магла змяняцца. Увесну гэтага года стаўкі пачалі істотна расці. Калі дайшлі да 6,5%, Алег памяняў стаўку на фіксаваную, тэрмінам на пяць гадоў. Кажа, калі б гэтага не зрабіў, цяпер плаціў бы пад 9%.

— Калі нам ухвалілі крэдыт, адбылася аплата за дом. З нашых грошай там было 20%. Падпісалі «ўмову дэвелаперскую». Пры канцы мінулага года дом дабудавалі, адбыўся акт прыёму-перадачы, нам далі ключы, і мы змаглі пачаць рабіць рамонт. На гэтым этапе пайшлі за дазволам МУС, далей заключылі дамову куплі-продажу.

Дарэчы, Алег звяртаўся да адваката, каб той дапамог з падачай дакументаў на дазвол МУС. Чакалі два з паловай месяцы. Алег кажа, што гэта мінімальныя тэрміны, пра якія ён чуў. Паводле яго слоў, перыяд чакання можа скласці паўгода і больш. 

Калі б у дазволе Алегу адмовілі, то паводле дамовы з забудоўшчыкам трэба было вярнуць дом у такім стане, у якім ён быў першапачаткова. Грошы вярнулі б усе, акрамя «залічкі».

— Мала хто з забудоўшчыкаў дае ключы і дазваляе рабіць рамонт, пакуль не атрымаеш дазвол МУС. Гэта рызыкі, прычым для абодвух бакоў. Напрыклад, паводле дамовы мы маглі чакаць дазволу да верасня. Добра, што атрымалі яго на пачатку вясны. А калі б была адмова? Страцілі б дом, а грошай у рамонт ужо ўпампавана дзіка.

Акрамя іншых выдаткаў Алег плаціў за «ўмову дэвелаперскую» — прыкладна паўтары тысячы злотых. Паслугі адваката абышліся ў дзве тысячы. За дамову куплі-продажу прыйшлося аддаць яшчэ каля дзвюх тысяч. Дазвол МУС каштаваў 1570 злотых.

Рамонт абышоўся ў 200 тысяч. Тэрмін чакання аддзелачных матэрыялаў, дзвярэй і мэблі — больш як тры месяцы

Паводле слоў Алега, стандарт здачы нерухомасці ў Польшчы значна вышэйшы. У Мінску ў яго засталася кватэра ў навабудзе ў дарагім ЖК.

— Тут у доме была зробленая абсалютна ўся электрыка: разеткі і выключальнікі стаялі ўжо чыставыя. Прычым не па адной кропцы на пакой. Былі ўсе вывады для асвятлення на столях. Сцены — роўныя, але яшчэ не зашпакляваныя і не памаляваныя. Разведзеная ўся сантэхніка, на ўсіх паверхах змантаваныя вадзяныя падлогі. Кацёл — «Бош» апошняй мадэлі, кандэнсацыйны, аднаконтурны, плюс бак на 120 літраў для катла.

З нестандартнага — на ўсіх паверхах змантаваная сістэма цэнтральнага пыласоса. Ёсць падмурак і вывад коміна для каміна. Усталяваная сістэма прытокава-выцяжной вентыляцыі з рэкуперацыяй. Ля ўваходных дзвярэй — відэадамафон. Кіраванне рэкуператарам, катлом і дамафонам магчымае праз Wi-Fi.

Таксама стаяць гаражная брама з электрапрывадам. У доме — разводка пад сігналізацыю. На вокнах — ралеты з электрапрывадам. Па перыметры ўчастка — плот. Перад домам — плітка. На фасадзе — вонкавае асвятленне.

Рамонт у доме Алега рабілі ў асноўным аддзелачнікі з Беларусі. Брыгада знайшлася на спецыялізаваных форумах у інтэрнэце. Алег кажа, што расцэнкі ва ўсіх розныя. Хтосьці бярэ 500 злотых за 1 кв. м «пад ключ», хтосьці — тысячу. Наш герой за паслугі будаўнікоў заплаціў 60 тысяч, за рамонт, уключна з будматэрыяламі, 200 тысяч злотых.

— Калі робіш рамонт трохі цікавейшы, чым з Leroy Merlin, даводзіцца доўга чакаць і шмат плаціць. Ва ўсіх тэрміны паводле дамовы ад трох месяцаў — ніхто табе раней нічога не прывязе. Для Польшчы гэта норма.

Як наогул гэта ўладкавана

У якіх выпадках пры куплі нерухомасці ў Польшчы патрабуецца дазвол МУС, ці бываюць адмовы беларусам, расказаў Арцём Сафонаў, фінансавы кансультант кампаніі Phinance S.A. у Гданьску. 

— Пры куплі нерухомасці ў прымежнай зоне Польшчы іншаземец вызвалены ад дазволу МУС у выпадку, калі купляе кватэру з формай уласнасці spółdzielcze własnościowe prawo do lokalu. Прычым лакацыя ролі не грае: такую кватэру без дазволу МУС можна купіць у любым месцы Польшчы, уключна з прымежнай зонай. 

Spółdzielcze własnościowe prawo do lokalu значыць, што кватэра з’яўляецца ўласнасцю кааператыва (spółdzielnia). Кватэра з такой формай уласнасці не ўключае ў сябе долі зямлі. Набываецца права карыстацца памяшканнем, рабіць у ім рамонт, а таксама заключаць угоды па куплі-продажы кватэры. 

— Кааперацыйныя кватэры ў Польшчы будавалі да 2008 года. Цяпер такія можна знайсці толькі на другасным рынку, — удакладняе Арцём.

Другая і больш распаўсюджаная форма ўласнасці нерухомасці ў Польшчы — поўная ўласнасць (prawo własności). У гэтым выпадку пакупнік разам з кватэрай набывае долю зямлі (гараж, «агрудак», частку ўнутранага двара і г. д.). Сюды ж адносяцца аднакватэрныя дамы, «блізнякі», «шарагоўцы» — дамы з участкам зямлі.

— Пры куплі дома або кватэры з поўнай формай уласнасці замежніку патрэбны дазвол МУС, калі нерухомасць знаходзіцца ў прымежнай зоне. Ёсць пералік гмін уздоўж усёй мяжы Польшчы, дзе трэба атрымліваць дазвол. Прыкладам, у ваколіцах Гданьска такая тэрыторыя ляжыць у межах да 50 км ад мяжы.

Арцём таксама расказаў, што дазвол не трэба атрымліваць замежніку, у якога «сталы побыт» большы за пяць гадоў. А вось калі ёсць толькі віза, «унёсак» аб падачы дакументаў на «часовы побыт» — падавацца пакуль не варта.

Алгарытм, як купіць нерухомасць з поўным правам уласнасці

  1. Падпісаць з забудоўшчыкам «умову рэзервацыйную». Пакінуць задатак. 
  2. Сабраць дакументы для атрымання крэдыту, атрымаць станоўчае рашэнне. 
  3. Пасля таго як дом атрымае юр. адрас (забудоўшчык аддасць інфармацыю пра пабудаваны будынак у Urząd Miasta Gminy), падаць дакументы на дазвол у МУС.

У МУС падаюць заяву (унёсак), карту побыту, пашпарт, дакументацыю кватэры/дома, уступную дамову куплі-продажу, дакументы, якія пацвярджаюць паходжанне сродкаў. Спатрэбяцца копіі з прысяжным перакладам. Пералік у кожным выпадку можа трохі адрознівацца.

Цяпер кансультанты рэкамендуюць пазначыць ва ўнёску ў тым ліку палітычныя прычыны пераезду: на іх думку, пасля 24 лютага «працоўных» і «бытавых» прычын можа быць недастаткова.

Тэрмін чакання: 4-6 месяцаў. Можа быць і да года.

Страхавання, калі адмовяць, няма. 

Атрымаўшы дазвол, пакупнік і забудоўшчык ідуць да натарыуса і падпісваюць «умову канцову» (акт куплі-продажу).

Пасля 24 лютага расійцам у дазволах адмаўляюць (як і перыядычна ў дазволах на жыхарства), кажуць кансультанты. Ёсць выпадкі адмоў і беларусам.

Канал зрабіў запыт у МУС і падзеліцца статыстыкай, калі яе адкрыюць.

Чытайце таксама
Польшча наклала санкцыі на аператара беларускай крыптабіржы BYNEX
Польшча наклала санкцыі на аператара беларускай крыптабіржы BYNEX
Польшча наклала санкцыі на аператара беларускай крыптабіржы BYNEX
«Стаць лідарам у свеце AI-арыентаваных бізнесаў». EPAM чакае рэкордную выручку ў 2025
«Стаць лідарам у свеце AI-арыентаваных бізнесаў». EPAM чакае рэкордную выручку ў 2025
«Стаць лідарам у свеце AI-арыентаваных бізнесаў». EPAM чакае рэкордную выручку ў 2025
EPAM чакае рэкордную выручку ў 2025 годзе. Гэта вынікае з фінансавай справаздачы кампаніі па выніках трэцяга квартала. 
4 каментарыя
МЗС даў зразумець, што Беларусь можа і не адкрыць яшчэ два КПП, нават калі Польшча і Літва захочуць
МЗС даў зразумець, што Беларусь можа і не адкрыць яшчэ два КПП, нават калі Польшча і Літва захочуць
МЗС даў зразумець, што Беларусь можа і не адкрыць яшчэ два КПП, нават калі Польшча і Літва захочуць
13 каментарыяў
Кампаніі ПВТ працягваюць актыўна наймаць расіян у 2025
Кампаніі ПВТ працягваюць актыўна наймаць расіян у 2025
Кампаніі ПВТ працягваюць актыўна наймаць расіян у 2025
Рэзідэнты ПВТ працягваюць працаўладкоўваць замежных спецыялістаў, пераважна расіян. Таксама сёлета запатрабаваны спецыялісты з Украіны, Кітая і Казахстана. Пра гэта сведчаць дадзеныя Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС.
3 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

-5

Лол, вовремя он это сделал.

7

Так ещё ж польского гражданства нет. А по нынешним временам могут и отказать. Тогда что продавать и уезжать?

Anonymous
Anonymous Developer в Horns and hooves Company
0

del

Пользователь отредактировал комментарий 27 сентября 2022, 21:16

Bolesław Thiskovsky
Bolesław Thiskovsky HR в World Of Wordpress
3

Чел рисковый, но молодец что все прошло успешно

Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

5

По Гданьску есть решение - забираем калининград и отодвигаем приграничную зону на пару сотен км. и ждать не нужно.

1

А с населением Калининграда что делать? Литва ещё в советское время отказалась от присоединения калининградской области.

5

Если дойдет до такого вопроса, то то же что с населением Даньцига после WWII.

Йозеф Швейк
Йозеф Швейк My na vojnu nepůjdeme в my se na ni vyséreme
2

Море тоже отодвигать будем? Граница-то из-за моря, не из-за чешского Крулевца.

0

Спасибо, что поделились историей об ИТ-специалисте, который купил дом в Польше. Я думаю, что для того, чтобы выдать лицензию в 2023 году, он должен соблюсти соответствующие правила и документы и пройти необходимые процедуры, прежде чем обращаться в компетентный орган за выдачей лицензии.

mudassarhameed530
mudassarhameed530 Seo Expert в Web development and SEO

Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

0

Будем тоже отодвигать море? На границе нет чешского Крулевца, а море.

Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.

Правила тут, их всего 5