Айцішнікаў пералічылі: іх яшчэ менш, але «багатых» — больш

Белстат палічыў багатых (10К+ рублёў) айцішнікаў у Беларусі. Выявілася, за год іх стала больш амаль на траціну.

Пры гэтым айцішнікаў як такіх усё менш.

44 каментарыя

Важна — гэтая статыстыка не ахоплівае ўсёй галіны.

Вось чаму

Звесткі пра колькасць работнікаў розных відаў дзейнасці паводле ўзроўню заробкаў Белстат публікуе два разы на год — за май і лістапад.

Каго ўлічваюць: спецыялістаў, якія працавалі па працоўнай дамове (кантракце) у буйных і сярэдніх кампаніях і якія выконвалі пастаянную або часовую працу.

Каго не ўлічваюць: спецыялістаў, якія былі на бальнічным, у адпачынках без захавання зарплаты, а таксама ў адпачынках па цяжарнасці і родах і доглядзе дзіцяці да 3 гадоў.

Даныя па зарплаце паказваюцца да выплаты падаткаў і сацыяльных узносаў, пры гэтым улічваюцца стымулюючыя і кампенсавальныя выплаты.

Мінус 8 тысяч чалавек за год (зноў)

Белстат больш за год не публікуе колькасць айцішнікаў у Беларусі. Але агульная статыстыка сектара «інфармацыя і сувязь» паказвае, што спецыялістаў становіцца менш.

Калі ў лістападзе 2022 года Белстат налічыў 65+ тысяч занятых у ІТ і сувязі, то праз год — ужо 57+ тысяч

Гэта мінімум за апошнія тры гады. 

Дарэчы, страты ад лістапада 2021 да лістапада 2022 супастаўныя: таксама 8 тысяч чалавек.

Паводле ацэнак devby, калі палічыць менавіта айцішнікаў, без спецыялістаў сувязі, то за год ІТ-сектар страціў каля 6 тысяч чалавек. 

Айцішнікаў з зп да 3000 (джуноў?) рэзка паменела

Паводле афіцыйных даных, спецыялістаў з заробкам да 1000 рублёў у ІТ і сувязі з кожным годам усё менш. Калі ў лістападзе 2022 года іх было амаль 4,8 тысячы чалавек, то ў лістападзе мінулага года ўжо крыху больш за 3 тысячы. 

Амаль палова ўсіх спецыялістаў, якія трапілі ў статыстыку Белстата, атрымлівае ад 1 да 3 тысяч рублёў. І за год іх таксама стала менш: было 37 тысяч — цяпер 27 тысяч.

Верагодна, гэта следства ў тым ліку нізкай зацікаўленасці ІТ-кампаній у 2022-2023 у Junior спецыялістах.

Новыя ўмовы. Палова за мяжой, джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022
Па тэме
Новыя ўмовы. Палова за мяжой, джуны адміраюць. ІТ у Беларусі-2022

Айцішнікаў з заробкам 10 000+ рублёў стала яшчэ больш

Толькі дзве катэгорыі спецыялістаў у сектары «інфармацыя і сувязь» павялічыліся за апошні год. Так, на 10% вырасла колькасць спецыялістаў, якія зарабляюць ад 3 да 5 тысяч рублёў.

Але больш за ўсё ў % павялічылася колькасць самых высокааплатных спецыялістаў (10+ тысяч рублёў): ад 5,5 тысячы да 7+ тысяч, або на 28,2% больш.

Дарэчы, у ІКТ амаль усе спецыялістаў з такім заробкам — айцішнікі.

Вырасла і доля самых высокааплатных спецыялістаў у ІКТ. Калі год таму іх было 8,5%, то ў лістападзе 2023 года ўжо 12,4%.

Мы ўжо звярталі ўвагу на тое, што рост колькасці высокааплатных спецыялістаў выглядае нечаканым ва ўмовах крызісу ў ІТ. Гэта можа быць звязана, у прыватнасці, з карэкціроўкамі Белстатам методыкі разлікаў.

Чаму ў Беларусі раптам стала больш «багатых» айцішнікаў? Спыталі ў наймальнікаў
Па тэме
Чаму ў Беларусі раптам стала больш «багатых» айцішнікаў? Спыталі ў наймальнікаў

Эксперты вылучылі і іншыя фактары, якія маглі паўплываць на рост колькасці багатых айцішнікаў. Адзін з ключавых — рост курса долара да беларускага рубля. Ён зрушыў у катэгорыю супрацоўнікаў з заробкам 10+ тысяч рублёў значную частку ІТ-спецыялістаў.

Паводле звестак Белстата, за год на 12% — амаль на 800 чалавек — скарацілася колькасць спецыялістаў, якія зарабляюць ад 7 да 10 тысяч рублёў (з 5648 да 4921 чалавек). Частка такіх спецыялістаў магла «аўтаматычна» перайсці ў катэгорыю 10+К праз курсавыя розніцы.

На прыкладзе ўмоўнага заробку ў 3,5 тысячы долараў:

  • Лістапад 2022: гэта 8540 рублёў (сярэдні курс долара, паводле звестак Нацбанка, — 2,44 рубля).
  • Лістапад 2023: гэта ўжо каля 11 000 рублёў (курс вырас да лістапада на 28% — да 3,13 рубля).

На статыстыцы, верагодна, адбіўся і рэальны перагляд заробкаў самых дасведчаных спецыялістаў, якія дамагаюцца павышэння на фоне адтоку кваліфікаваных кадраў. 

Таксама на сітуацыі з зарплатамі мог адбіцца Актыўны прыход на беларускі рынак расійскіх кампаній, гатовых актыўна канкурыраваць за айцішнікаў.


Чытачы, што для вас dev.by? 

  • Месца сустрэчы з супольнасцю? 
  • Крыніца навін пра ІТ Беларусі?
  • Крыніца любых навін?
  • Месца для дыскусіі?
  • Пляцоўка для адукацыі і абмену досведам?
  • Кар’ерны кансультант?
  • Можа, усё пералічанае вышэй? А, можа, нешта іншае?

А хто вы для dev.by?

Супольнасць людзей, якая развівае беларускую ІТ-індустрыю і робіць яе поўнай таленавітых праектаў, цікавых дыскусій і навін. Мы тут, каб трымаць вас у курсе гэтых прыгод. dev.by для нас — гэта ўсё пералічанае вышэй, а яшчэ — праца. Падтрымайце нашую рэдакцыю!

Вашыя грошы даюць нам магчымасць выплачваць заробкі журналістам, менеджарам, распрацоўшчыкам, прадзюсарам — усім тым, хто робіць dev.by. Засапорціць нас можна: 

— Праз Patreon

— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)

— Крыптой, тут гаманцы

Дзякуй!

У айцішнікаў рэкордная зп пры канцы 2023. І вось чаму
Па тэме
У айцішнікаў рэкордная зп пры канцы 2023. І вось чаму
Каго шукаюць і якую зарплату прапануюць EPAM, Wargaming і іншыя ў Літве на пачатку 2024
Па тэме
Каго шукаюць і якую зарплату прапануюць EPAM, Wargaming і іншыя ў Літве на пачатку 2024
Айцішнікі, якія вучылі нас зарабляць ад $10K. Згадайце 4 гісторыі
Па тэме
Айцішнікі, якія вучылі нас зарабляць ад $10K. Згадайце 4 гісторыі
«Сцярпіцца-злюбіцца — ненадоўга». Айцішнікі кэнсэляць оферы ў крызіс
Па тэме
«Сцярпіцца-злюбіцца — ненадоўга». Айцішнікі кэнсэляць оферы ў крызіс
EPAM и другие хайрят в Польше, хоть и не так активно. Вот кого и на какие деньги
По теме
EPAM и другие хайрят в Польше, хоть и не так активно. Вот кого и на какие деньги
Як выжывае ІТ-бізнэс у Беларусі? Пагутарылі з топ-менеджментам
Па тэме
Як выжывае ІТ-бізнэс у Беларусі? Пагутарылі з топ-менеджментам

Читать на dev.by