Amazon будзе наймаць на пазіцыі інжынераў-джуноў толькі студэнтаў і выпускнікоў

На наймалодшую пасаду інжынера софту ў Amazon цяпер змогуць патрапіць толькі студэнты і нядаўнія выпускнікі ВНУ. Пра гэта гаворыцца ва ўнутрыкарпаратыўнай нататцы, што патрапіла ў распараджэнне Insider.

3 каментарыя

Ад 25 студзеня тэхнагігант абмежаваў найманне на новыя вакансіі на наймалодшую пазіцыю інжынера SDE-1 студэнтамі, якія сканчаюць або нядаўна скончылі бакалаўрыят, магістратуру або дактарантуру.

Суіскальнікі, якія выпусціліся больш як за 12 месяцаў да падачы заяўкі, а таксама кандыдаты на вышэйшую пазіцыю SDE-2, якія болей пасуюць на пазіцыю SDE-1, разглядацца на апошнюю не будуць.

Ані з самой нататкі, ані ад прадстаўніка Amazon выданне не змагло даведацца, чаму кампанія лічыць студэнтаў лепшымі за кандыдатаў з досведам у галіне на пачатковую пазіцыю. У паведамленні адзначана, што новаўвядзенне распаўсюджваецца на ўсе лакацыі і падраздзяленні Amazon. Выключэнні будуць рабіцца толькі з дазволу менеджараў узроўню віцэ-прэзідэнта і вышэйшага.

ChatGPT дала рады пытанням з тэхнічнага сумоўя ў Amazon
Па тэме
ChatGPT дала рады пытанням з тэхнічнага сумоўя ў Amazon

Insider мяркуе, што такім чынам кампанія хоча амаладзіць штат і зэканоміць, бо суіскальнікі з досведам звычайна запытваюць вышэйшыя заробкі.

Нядаўна кампанія адмовілася ад удзелу так званых бар-рэйзараў у сумоўях. Гэта запрошаныя на інтэрв’ю супрацоўнікі Amazon, якія сочаць за чысцінёй працэсу і дапамагаюць пераканацца, што кампанія не зніжае планкі, а кандыдат — сапраўды пасуе ёй. Некаторыя сталі баяцца, што пасля выключэння бар-рэйзараў з працэдуры якасць адбору суіскальнікаў знізіцца.

Amazon звальняе 18 тысяч чалавек
Па тэме
Amazon звальняе 18 тысяч чалавек
У Amazon менш чым за год на 99% знізілася колькасць вакансій для распрацоўшчыкаў
Па тэме
У Amazon менш чым за год на 99% знізілася колькасць вакансій для распрацоўшчыкаў

Читать на dev.by