Amazon адкрыла бясплатны доступ да АІ-памочніка праграміста CodeWhisperer
АІ-асістэнт для праграмістаў Codewhisperer ад Amazon стаў бясплатна даступны для ўсіх ахвотных. Каб апрабаваць яго, трэба пакінуць заяўку тут.
Папярэднюю версію інструмента, які можна ўжываць у розных асяроддзях распрацоўкі, напрыклад, Visual Studio Code, кампанія выпусціла летась. Першапачаткова ён быў даступны толькі для кліентаў воблака AWS.
CodeWhisperer умее аўтаматычна генераваць падказкі кода, а таксама распазнаваць уразлівасці ў кодзе карыстальніка і прапаноўваць выпраўленні. Інструмент падтрымлівае мноства папулярных моў праграмавання, такіх як Python, Java, JavaScript, TypeScript, C#, Go, Rust, PHP, Ruby, Kotlin, C, C++, Shell-скрыпты, SQL і Scala.
Для параўнання, Copilot — аналаг Codewhisperer ад Microsoft, паказаны ў мінулым чэрвені, — бясплатны для студэнтаў і распрацоўшчыкаў буйных оўпэнсорсных праектаў, а для астатніх карыстальнікаў каштуе $10 на месяц або $100 на год. АІ-асістэнт AlphаСode ад DeepMind («сястры» Google) цяпер на этапе тэсціравання.
Читать на dev.by