Amazon загадала ўсім вярнуцца на пяцідзёнку ў офісы

Кампанія сур’ёзна ўзялася за аптымізацыю працоўных працэсаў: менеджараў мае быць менш, аддаленую працу скасуюць.

4 каментарыя

Паводле даных The Verge, кіраўніцтва кампаніі імкнецца аптымізаваць выдаткі і скараціць узроўні кіравання. Супрацоўнікам на аддаленай працы загадана вярнуцца ў офіс, пачынаючы ад студзеня.

Раней Amazon патрабавала ад супрацоўнікаў прыходзіць на працу прынамсі тры дні на тыдзень. Цяпер усе будуць абавязаныя знаходзіцца ў офісе пяць дзён на тыдзень, кожнае выключэнне трэба ўзгадняць.

Галоўны выканаўчы дырэктар Amazon Эндзі Джэсі адзначыў у лісце супрацоўнікам, што бясконцыя дыскусіі і непатрэбныя сустрэчы сталі звычайнай справай, і гэта супярэчыць каштоўнасцям кампаніі.

Цяпер падраздзяленні Amazon маюць дасягнуць долі менеджараў у 15% да агульнай колькасці супрацоўнікаў. Таксама кампанія адкрые гарачую лінію для скаргаў работнікаў.

Паводле даных кампаніі, у Amazon працуе каля 1,5 мільёна чалавек ва ўсім свеце, у тым ліку сотні тысяч офісных работнікаў. Пры канцы 2022 года, перад маштабнымі звальненнямі, іх было каля 350 тысяч.

Сотрудники Amazon сомневаются в перспективах фирменного чат-бота Q, клиенты уходят к Microsoft
По теме
Сотрудники Amazon сомневаются в перспективах фирменного чат-бота Q, клиенты уходят к Microsoft
АІ-бот зэканоміў Amazon 4500 гадоў распрацоўкі пры абнаўленні Java
Па тэме
АІ-бот зэканоміў Amazon 4500 гадоў распрацоўкі пры абнаўленні Java
Amazon помогает китайским компаниям легко обходить американские санкции на чипы и ИИ 
По теме
Amazon помогает китайским компаниям легко обходить американские санкции на чипы и ИИ

Читать на dev.by