Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Amazon вырашыла замяніць 600 000 супрацоўнікаў робатамі

Кампанія плануе маштабную аўтаматызацыю складоў і лагістычных цэнтраў, якая можа прывесці да скарачэння больш паўмільёна працоўных месцаў у ЗША.

3 каментарыя
Amazon вырашыла замяніць 600 000 супрацоўнікаў робатамі

Кампанія плануе маштабную аўтаматызацыю складоў і лагістычных цэнтраў, якая можа прывесці да скарачэння больш паўмільёна працоўных месцаў у ЗША.

Па дадзеных The New York Times, Amazon мае намер аўтаматызаваць да 75% сваіх аперацый, уключаючы ўпакоўку, сартаванне і дастаўку тавараў. У дакументах гаворыцца, што кампанія ўжо спыніла наём каля 160 000 работнікаў дзякуючы ўкараненню рабатызаваных сістэм і да 2027 года разлічвае працягнуць гэты працэс, эканомячы каля 30 цэнтаў на кожнай апрацаванай замове.

Сёння штат Amazon у ЗША перавышае 1,2 мільёна чалавек — гэта другі па колькасці працадаўца ў краіне пасля Walmart. Але топ-менеджары кампаніі заявілі савету дырэктараў, што хочуць «падвоіць аб’ёмы продажаў да 2033 года, не павялічваючы колькасць персаналу». Такім чынам, гаворка ідзе пра прыкладна 600 000 працоўных месцаў, якія кампанія не будзе ствараць.

Amazon актыўна інвестуе ў распрацоўкі свайго падраздзялення Amazon Robotics. На складах новага пакалення ўжо тэстуецца цалкам аўтаматызаваныя лініі, дзе ўдзел чалавека зведзены да мінімуму. У прыярытэтных праектах — робаты-пагрузчыкі, сартавальнікі і аўтаномныя транспартныя платформы, якія змогуць замяніць большую частку персаналу ў цэнтрах апрацоўкі замоў.

Кампанія, паводле інфармацыі выдання, усведамляе магчымыя сацыяльныя наступствы маштабнай аўтаматызацыі. У дакументах узгадваюцца планы па «змякчэнні наступстваў» для мясцовых супольнасцяў, дзе Amazon з’яўляецца найбуйнейшым працадаўцам. Сярод прапаноў — удзел у дабрачынных ініцыятывах, грамадскіх мерапрыемствах і праграмах дапамогі дзецям, каб «захаваць імідж адказнай карпарацыі».

Генератыўныя партрэты дапамагаюць кандыдатам пры найме
Генератыўныя партрэты дапамагаюць кандыдатам пры найме
Па тэме
Генератыўныя партрэты дапамагаюць кандыдатам пры найме
Як казаць пра ШІ на сумоўі каб вас узялі на працу
Як казаць пра ШІ на сумоўі, каб вас узялі на працу
Па тэме
Як казаць пра ШІ на сумоўі, каб вас узялі на працу
ШІ стаў зручным апраўданнем для масавых звальненняў
ШІ стаў зручным апраўданнем для масавых звальненняў
Па тэме
ШІ стаў зручным апраўданнем для масавых звальненняў
Чытайце таксама
ШІ прывёў да буму найму Salesforce. Але толькі ў адной сферы

Amazon «паклала» кучу сэрвісаў па ўсім свеце — сваіх, чужых, Perplexity таксама дасталася
Amazon «паклала» кучу сэрвісаў па ўсім свеце — сваіх, чужых, Perplexity таксама дасталася
Amazon «паклала» кучу сэрвісаў па ўсім свеце — сваіх, чужых, Perplexity таксама дасталася
Amazon запусціла платформу для карпаратыўных ШІ-агентаў
Amazon запусціла платформу для карпаратыўных ШІ-агентаў
Amazon запусціла платформу для карпаратыўных ШІ-агентаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

0

Было мало недавнего масштабного сбоя после увольнения 40% DevOps-ов и замены их на генеративный ИИ???
https://afftimes.com/news/amazon-zamenila-sotrudnikov-na-ii/ "Amazon заменила сотрудников на ИИ — и через три дня интернет рухнул" (образно через три дня, но таки рухнул)

https://www.bbc.com/russian/articles/cx2p453jyxjo "AWS восстанавливается после глобального сбоя, который нарушил работу Slack, Duolingo и сотен других приложений"

Пользователь отредактировал комментарий 22 октября 2025, 13:35

0

https://www.wheresyoured.at/costs/ "Сколько Anthropic и Cursor тратят на веб-сервисы Amazon"

"За последние два года я снова и снова писал о разорительных расходах на запуск сервисов генеративного ИИ, и сегодня я представляю вам реальные доказательства."

"Более того, я могу подтвердить, что по состоянию на сентябрь Anthropic потратила более 100% своего предполагаемого дохода (на основе отчетности за прошлый год) на Amazon Web Services, потратив 2,66 млрд долларов США на вычисления и получив предполагаемый доход в 2,55 млрд долларов США."

"Расходы Anthropic на вычисления, вероятно, намного выше, чем сообщалось — 1,35 млрд долларов в 2024 году только на AWS"

0

Ключевое слово "намерена". Лапша для инвесторов и акционеров.