Вайб-кодынг, але без болю: Amazon запусціла ШІ-інструмент для аўтаномнай распрацоўкі софта

Amazon запусціла ў прэв’ю новы інструмент для распрацоўшчыкаў пад назвай Kiro — ШІ-арыентаваную IDE, пакліканую аўтаматызаваць працэс стварэння, тэставання і дакументавання ПЗ. У адрозненне ад звыклых асістэнтаў кшталту GitHub Copilot ці Amazon Q Developer, Kiro робіць стаўку на агентаў, якія працуюць аўтаномна і вядуць праект ад ТЗ да фінальнай рэалізацыі, піша GeekWire.

1 каментарый

Галоўная мэта Kiro — вырашыць праблему «вайб-кодзінгу», калі ШІ хутка генеруе працоўны прататып, але за ім не стаіць ні спецыфікацый, ні дакументацыі, ні адзінага падыходу. Kiro структуруе ўвод ад распрацоўшчыка ў выглядзе фармалізаваных блокаў: тэхнічных патрабаванняў, дызайну, спіса задач, і сочыць за іх узгодненасцю па меры развіцця праекта.

Пры змяненні файлаў Kiro аўтаматычна запускае праверкі, абнаўляе дакументацыю, адсочвае архітэктурныя нестыкоўкі і ліквідуе тэхнічны доўг. Усё гэта — у спробе знізіць залежнасць ад асобных інжынераў і захаваць кантэкст распрацоўкі нават пасля сыходу ключавых удзельнікаў каманды.

Праект створаны ў AWS, але Amazon наўмысна дыстанцыявалася ад брэнда ў анонсе — на сайце Kiro няма згадак Amazon, толькі лагатып AWS у футэры. Зараз прадукт даступны бясплатна ў рэжыме прэв’ю. У будучыні Kiro будзе прапаноўвацца па трох тарыфах: бясплатны (50 запытаў агентаў у месяц), Pro за $19 (1000 запытаў) і Pro+ за $39 (3000 запытаў).

Новы спосаб вайб-кодзіць: ствараць аплікацыі цяпер можна проста ў чат-боце Anthropic
Па тэме
Новы спосаб вайб-кодзіць: ствараць аплікацыі цяпер можна проста ў чат-боце Anthropic
Аўтар вайб-кодынгу: софт перажывае пераломны момант
Па тэме
Аўтар вайб-кодынгу: софт перажывае пераломны момант
Аўтар вайб-кодынгу: софт перажывае пераломны момант
Па тэме
Аўтар вайб-кодынгу: софт перажывае пераломны момант

Читать на dev.by