Амерыканка напісала сумы ўсіх сваіх заробкаў на LinkedIn і патлумачыла, чаму так паступіла

Жанчына вырашыла праўдзіва расказаць пра ўсе свае заробкі на папярэдніх працах, але не рэкамендавала рабіць гэта публічна астатнім.

0 каментарый

32-гадовая Шарлота Чэйз, тэхнічная працаўніца з Філадэльфіі, вырашыла быць вельмі адкрытай і апублікавала ў сваім профілі на LinkedIn звесткі пра заробкі з усіх папярэдніх месцаў працы. Пачала з неаплатнай працы асістэнткі-даследчыцы, калі яна вучылася ва ўніверсітэце Тоўсана. Затым, пасля выпуску ў 2013 годзе яна пачала атрымліваць $28 тысяч на год. Пасля была праца ў якасці малодшага аналітыка ($70 тысяч) і апошняя праца старэйшага менеджара па аналітыцы ў AT&T ($158 тысяч). Такім чынам, за чатыры гады яна ў разы павялічыла свой заробак.

Шарлота патлумачыла, што на апошняй пасадзе яна зарабіла дастаткова грошай, каб звольніцца ў красавіку 2022 года і засяродзіцца на развіцці ўласнай кампаніі Break Into Tech. Ейны стартап дапамагае людзям шукаць сваю першую працу ў сферы тэхналогій. За першы год прадпрымальніцтва Чэйз зарабіла больш за $200 тысяч. «Я веру ў празрыстасць заробку і я хацела паказаць іншым, што гэта магчыма. Шарлота патлумачыла, што давярае бясплатным анлайн-курсам, дзякуючы якім яна навучылася аналітыцы даных і змагла змяніць прафесію.

@charlottechaze Salary transparency on my LinkedIn for every job I’ve had* *that’s worthy enough to be on LinkedIn. I don’t have my time at Domino’s Pizza, Smoothie King, Cheeburger Cheeburger, Coldstone Creamery, or Chesapeake Bay Candles on there! I actually *don’t* recommend doing this yourself. Showing a potential future employer what you currently make could cause them to lowball you! I’m just doing it because I can and it’s helpful for others. Use it to your advantage! #salarytransparency #salary #mysalary #pay #work #job #career #greenscreenvideo #paychecks #receipts ♬ original sound — Charlotte • Break Into Tech®

Пра свае дасягненні амерыканка расказала ў ціктоку. «Я ведаю, што гэта не будзе распаўсюджвацца на LinkedIn, але ўявіце сабе, каб гэта адбылося». «Я хацела паказаць траекторыю таго, як менавіта я прайшла свой шлях ад гэтых $28 тысяч да $158 тысяч, каб заахвоціць іншых дамагацца таго, чаго яны заслугоўваюць, паказаўшы, што гэта магчыма», — расказала яна карыстальнікам. Шарлота дадала, што не рэкамендуе іншым працаўнікам рабіць тое ж самае, бо гэта можа спрацаваць супраць іх.

Чэйз лічыць, што адказнасць за празрыстасць заработнай платы маюць несці працадаўцы. Даследаванні паказваюць, што адным з фактараў, якія спрыяюць расаваму і гендарнаму разрыву ў аплаце працы, з’яўляецца тое, што працадаўцы разлічваюць заробак па заробленым супрацоўнікам у мінулым. Так як папярэдні заробак таксама можа быць штучна прыніжаным праз дыскрымінацыю, узнікае заганны круг недаплат.

Сысці ці застацца: колькі бігтэх выдаткоўвае на офісы ў Нью-Ёрку
Па тэме
Сысці ці застацца: колькі бігтэх выдаткоўвае на офісы ў Нью-Ёрку
Эксперт знайшоў спосаб блакавання любога акаўнта WhatsApp
Па тэме
Эксперт знайшоў спосаб блакавання любога акаўнта WhatsApp
У сеціва патрапілі выявы iPhone 15
Па тэме
У сеціва патрапілі выявы iPhone 15

Читать на dev.by