Амерыканскі прафесар «заваліў» палову выпускнікоў за тое, што карысталіся ChatGPT у выніковых працах. Але яны не карысталіся

Выкладчык Тэхаскага ўніверсітэта A&M «заваліў» больш за палову сваіх студэнтаў-выпускнікоў таму, што чатбот ChatGPT «прызнаўся» ў суаўтарстве іхніх выніковых прац. ВНУ праз тое адклала выдачу дыпломаў, расказвае Insider.

6 каментарыяў

У панядзелак доктар Джарэд Мам разаслаў студэнтам імэйл, у якім заявіў, што праверыў тры іхнія апошнія сачыненні праз чатбота, каб даведацца, хто карыстаўся АІ пры выкананні задання. Што праўда, даволі дзіўным спосабам.

«Я скапіяваў і ўставіў вашыя працы ў свой акаўнт, і Chat GTP сказаў, ці быў тэкст згенераваны праграмай. Я прагнаў апошнія тры сачыненні кожнага з вас два разы, і калі абодва разы Chat GTP прызнаваў аўтарства, вы атрымлівалі 0», — заявіў выкладчык сельскагаспадарчых навук і прыродных рэсурсаў, трохі памыліўшыся ў назве чатбота. Скрыншот выклаў карыстальнік Reddit пад нікам DearKick.

Texas A&M commerce professor fails entire class of seniors blocking them from graduating- claiming they all use «Chat GTP»
by u/DearKick in ChatGPT

У выніку ўніверсітэт затрымаў выдачу дыпломаў большасці студэнтаў. Мам даў ім шанец перарабіць працы, каб пазбегнуць нездавальняючай адзнакі.

Аднак ChatGPT не прызначаны для таго, каб вызначаць, ці быў кантэнт створаны штучным інтэлектам — у тым ліку самім чатботам. Для гэтай мэты ёсць іншыя інструменты, напрыклад, Winston AI і Content at Scale.

Некалькі студэнтаў спрабавалі пераканаць Мама, што выконвалі заданне самастойна — у доказ яны даслалі файлы з Google Дакументаў з часавымі пазнакамі рэдактуры. Але выкладчык праігнараваў іхнія паведамленні, а ў праграме для выстаўлення адзнак у каментарах напісаў, што не будзе ставіць адзнакі за «лухту, згенераваную АІ».

Аднаго студэнта ўсё ж апраўдалі — Мам прынёс яму прабачэнні. Яшчэ два прызналіся, што на працягу семестра звярталіся па дапамогу да ChatGPT, што, паводле іх слоў, «моцна ўскладняе сітуацыю для тых, хто так не рабіў».

Парталу PCMag прадстаўнікі ўніверсітэта паведамілі, што ў выніку інцыдэнту нікога са студэнтаў не адхілілі, выкладчык высвятляе з імі, ці быў выкарыстаны АІ пры падрыхтоўцы прац і ў якой ступені, а таксама што дыпломы ім не выдадуць да канца расследавання.

Samsung забараніла супрацоўнікам карыстацца ChatGPT і падобнымі — аж да звальнення
Па тэме
Samsung забараніла супрацоўнікам карыстацца ChatGPT і падобнымі — аж да звальнення
«ChatGPT робіць за мяне 80% працы»: людзі выкарыстоўваюць чатбота, каб працаваць на некалькіх пасадах
Па тэме
«ChatGPT робіць за мяне 80% працы»: людзі выкарыстоўваюць чатбота, каб працаваць на некалькіх пасадах

Читать на dev.by