Аналітыкі палічылі сабекошт Apple Vision Pro

Аналітыкі Wellsenn XR палічылі, колькі каштуюць кампаненты гарнітуры змяшанай рэальнасці Vision Pro, якую Apple прадае за $3499.

1 каментарый

Найдаражэйшай часткай гарнітуры выявіліся два 1,3-цалёвыя OLED-дысплэі. Кошт адной панэлі складае $350. Наступным самым дарагім пунктам з’яўляецца зборка гаджата, яна ацэньваецца ў $130. Кошт корпуса складае $120. Столькі ж каштуе цэнтральны працэсар Apple M2. Працэсар Apple R1, які выкарыстоўваецца ў акулярах для функцыі занурэння ў VR/AR, аналітыкі ацанілі ў $60.

Іншыя дарагія кампаненты прылады: пастаянная памяць Samsung UFS 4.0 на 512 Гбайт ($20), аперацыйная памяць LPDDR5 аб’ёмам 12 Гбайт ($30), модулі Wi-Fi ($6) і Bluetooth 5.3 ($2), кампаненты сілкавання PMIC ($4). Вонкавы гібрыдны AMOLED-экран, які мае дэманстраваць вочы карыстальніка навакольным, каштуе $30.

Таксама ў камплект прылады ўваходзяць камеры, датчыкі для адсочвання рухаў і вібраматор ($131), сістэма ахалоджвання, друкаваная плата, шнур сілкавання ды іншыя кампаненты ($34). Унутраны акумулятар ёмістасцю каля 500 мА/г ацэньваецца ў $3, вонкавы ёмістасцю каля 10 000 мА/г — у $15. Мікрафоны каштуюць $3, таварная ўпакоўка, сумка для захоўвання батарэі, іншыя дэталі — у раёне $23.

Такім чынам, сабекошт вытворчасці Apple Vision Pro складае крыху вышэй за $1500. Аднак у спісе не ўлічваюцца выдаткі на распрацоўку і кошт праграмнага забеспячэння. Гарнітура распрацоўвалася на працягу сямі гадоў, на апошніх этапах кампанія штогод укладвала больш за $1 мільярд у распрацоўку прылады.

Цік Кук растлумачыў, ці могуць сабе дазволіць Vision Pro звычайныя карыстальнікі
Па тэме
Цік Кук растлумачыў, ці могуць сабе дазволіць Vision Pro звычайныя карыстальнікі
Акуляры Vision Pro, чып M2 Ultra і MacBook Air: навінкі Apple WWDC 2023
Па тэме
Акуляры Vision Pro, чып M2 Ultra і MacBook Air: навінкі Apple WWDC 2023
Apple абвергла абвінавачанні ФСБ у супрацоўніцтве з амерыканскай выведкай
Па тэме
Apple абвергла абвінавачанні ФСБ у супрацоўніцтве з амерыканскай выведкай

Читать на dev.by