Andersen раптоўна адкрыла і закрыла 1000+ вакансій. Што гэта было?
Спраўдзілі, памылка, збой ці спойлер.
Спраўдзілі, памылка, збой ці спойлер.
Спраўдзілі, памылка, збой ці спойлер.
Анамалію заўважыў распрацоўшчык пашукавіка па вакансіях для рускамоўных рэлакантаў JOBR, KURWA!™ Андрэй Палканаў. Кампанія Andersen Lab апублікавала 1000+ вакансій на пачатку красавіка, а потым выдаліла.
Андрэй распавёў devby, што база агрэгатара абнаўляецца кожную гадзіну. Бываюць скачкі колькасці вакансій, але яны рэдка перавышаюць 100 за гадзіну. А 4 красавіка база папоўнілася на 1103 вакансіі.
Па базе Jobr, k…wa было бачна, што ІТ-кампанія Andersen Lab дадала 700 новых вакансій. Астатнія 400 дадала яна ж, але ў розны час з мінулага лета — з моманту запуску Jobr, k…wa. Гэта значыць, старыя вакансіі зноў сталі актыўнымі на сайце Andersen Lab.
Вакансіі выглядалі, паводле слоў Палканава, «адэкватна», то бок не былі дублікатамі. Ён тлумачыць, што знайшоў дзесятак вакансій з аднолькавымі назвамі, адкрыў некалькі выпадкова — унутры аб’явы были розныя. Падумаў: «Штосьці яны задумалі».
Пакуль Палканаў спрабаваў зразумець, што адбылося, аб’явы пачалі знікаць. Да раніцы ў Andersen Lab засталося толькі 149 вакансій.
Палканаў наткнуўся на навіну, якая падказала яму версію паходжання вакансій: 4 сакавіка Andersen Lab абвясціла аб паглынанні Vimera — кампаніі, што ўкараняе воблачныя сістэмы Salesforce. Праўда, у LinkedIn з Vimera звязаны 64 спецыялісты, таму маштабны хайрынг, здаецца, нічога не прадказвае.
Можа, гэта быў фальстарт, а Andersen сапраўды задумала штосьці грандыёзнае і пазней верне сотні вакансій? Не такая ўжо і фантастычная версія: год таму Andersen увайшла ў топ самых хуткарослых кампаній Еўропы па росту гадавой выручкі: плюс 500% за 2019–2022 гады.
След аказаўся памылковым. 700 «новых» вакансій былі новымі толькі для агрэгатара: паводле нумарацыі ў URL, яны насамрэч былі апублікаваныя і выдаленыя яшчэ да запуску Jobr, k…wa. Сістэма палічыла іх як новыя, бо раней іх не бачыла, а яны сталі актыўнымі на сайце Andersen Lab.
— Эх, шкада, — кажа Полканаў. — А то ўжо было ўзрадаваўся, што ў Andersen Lab справы настолькі казачна добрыя, што можна іх толькі павіншаваць.
Дык што гэта было? Заснавальнік Andersen Аляксандр Хоміч растлумачыў devby:
— Са зліццём зусім не звязана. Хутчэй, памылка, зробленая спецыялістамі. Мы будзем набіраць 40 джуноў на навучанне на бенч, але гэта не вельмі шмат.
У каментарыях да «расследавання» Палканава ў LinkedIn пісалі: цудоўна, што ёсць апавяшчэнні пра такія анамаліі! Спыталі: можа, ёсць і аналітыка? Палканаў прызнаў, што не адсочвае такія ўсплёскі аўтаматычна.
Можа, ёсць сэнс у натыфікацыях кшталту «кампанія X адкрыла Y вакансій» для тых, хто шукае працу ў канкрэтнай фірме на любую пазіцыю?
— Верагодна, ёсць. Асабліва для тых, хто актыўна шукае працу, — адказвае Палканаў devby. — Але цяпер такая сітуацыя на рынку працы, што большасці кандыдатаў усё адно куды, абы кудысьці. Занадта вялікі конкурс.
На сёння Andersen адкрыла 162 вакансіі. У LinkedIn з кампаніяй звязана больш за 3000 профіляў спецыялістаў.
У 2021 годзе Andersen уваходзіла ў топ-10 найбуйнейшых ІТ-кампаній Беларусі па памеры штату. У кампаніі працавала амаль 1000 супрацоўнікаў.
У сакавіку 2022 года Andersen абвясціла, што спыняе працу ў РФ і разрывае партнёрскія адносіны з расійскімі кліентамі. У Расіі ў Andersen было 3 офісы — у Санкт-Пецярбургу, Казані і Растове. Па стане на пачатак 2022 года там працавала каля 670 чалавек.
Andersen засяродзілася на праектах з заходнімі замоўцамі. Расійская частка бізнесу перайшла да расійскай кампаніі Aston. На сайце Aston у спісе лакацый з’явіліся офісы Andersen у Мінску, Гомелі, Полацку і Віцебску. У траўні 2022 года ў суседнім офісе з «АндерсенБел» была зарэгістравана «Астон Софт».
У базе Jobr, k…wa больш за 16 тысяч вакансій за межамі СНД або з дыстанцыйнай працай ад кампаній, што наймаюць значную колькасць рускамоўных супрацоўнікаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
потым не здзіўляйцеся, калі пуцін захоча вас абараніць і вызваліць)))
Лучше бы агрегатор сертификат перевыпустил. А то завтра вместо вакансий может быть уже другое.
Так в чём причина стряски?