Apple і Google распрацоўваюць функцыю для пошуку «непажаданых» трэкераў
Кампаніі вырашылі змагацца з непажаданым адсочваннем месца знаходжання праз прылады з Bluetooth.
Пазнакі AirTag і аналагічныя гаджаты дапамагаюць знайсці згубленыя ключы ды іншыя важныя рэчы. Таксама яны дапамагаюць адсочваць злачынцаў, імі карыстаюцца праваахоўныя органы. Аднак у дадзеных прылад ёсць адзін мінус — гэта несанкцыянаванае сачэнне. Карыстальнікі пачалі скардзіцца на сачэнне пры дапамозе падобных гаджатаў.
У Apple ёсць функцыя процідзеяння такому сачэнню. У лютым 2022 года кампанія дадала яе ў абнаўленні iOS. Карыстальнік атрымлівае апавяшчэнне пра тое, што побач знаходзіцца чужая метка AirTag, і можа паглядзець, дзе менавіта знаходзіцца трэкер. Таксама Apple выпусціла спецыяльную праграму для карыстальнікаў Android.
Цяпер кампаніі анансавалі распрацоўку тэхналогіі, якая дазваляе змагацца з неправамерным выкарыстаннем прылад Bluetooth для адсочвання месца знаходжання. Тэхналогія будзе зашытая на ўзроўні аперацыйнай сістэмы смартфона і дазволіць знаходзіць чужыя трэкеры без усталявання асобных праграм. Скончыць распрацоўку плануюць пры канцы 2023 года.
Читать на dev.by