Apple паказала новую вэб-версію iCloud. Стала падобна на віджаты iPhone
Кампанія запусціла абноўленую вэб-версію сэрвісу з новым плітачным дызайнам і рознымі паляпшэннямі воблачных праграм.
Apple пачала тэставаць рэдызайн iCloud пры канцы кастрычніка. Цяпер на галоўнай старонцы даступныя маляўнічыя шпалеры з пліткамі праграм, якія нагадваюць віджаты ў iOS 16. Карыстальнікі могуць наладзіць размяшчэнне плітак і выбраць праграмы, якія будуць адлюстроўвацца.
У ніжняй частцы старонкі паказаная інфармацыя пра тарыф і выкарыстанне сховішча iCloud. Таксама сэрвіс прапаноўвае аднавіць нядаўна выдаленыя файлы з iCloud Drive і іншых праграм. У верхняй частцы інтэрфейсу ёсць значкі для хуткага стварэння новага ліста, нататкі, падзеі ў календары або дакумента. Меню дае доступ да налад iCloud+.
Bloomberg: Apple плануе перайсці на амерыканскія чыпы ў рэкордныя тэрміны
Bloomberg: Apple плануе перайсці на амерыканскія чыпы ў рэкордныя тэрміны
Адная праграма з’яўляецца крыніцай амаль 50% заражэнняў macOS шкодным софтам
Адная праграма з’яўляецца крыніцай амаль 50% заражэнняў macOS шкодным софтам
Адказ Цукербергу: Apple распрацоўвае VR-відэасэрвіс з 3D-кантэнтам для гарнітуры мяшанай рэальнасці
Адказ Цукербергу: Apple распрацоўвае VR-відэасэрвіс з 3D-кантэнтам для гарнітуры мяшанай рэальнасці
Читать на dev.by