Apple пяройдзе на OLED-дысплэі ў iPad і MacBook. Пастаўшчыкам ВК-панэляў прыйдзецца туга

Сёлета смартфоны з OLED-дысплэямі занялі амаль палову рынку, паступова тэхналогія пранікае ў сегмент ноўтбукаў і планшэтаў.

3 каментарыя

Журналісты Nikkei Asian Review высветлілі, што старэйшыя мадэлі iPad пяройдуць на OLED-дысплэі налета, а ноўтбукі MacBook з новай тэхналогіяй пакуль знаходзяцца ў распрацоўцы і з’явяцца на рынку не раней за другую палову 2025 года. Таксама кампанія разглядае магчымасць выпуску планшэта з гнуткім дысплэем, аднак у гэтага праекта няма канкрэтных тэрмінаў.

Канкурэнты Apple актыўна ўкараняюць OLED-дысплэі ў свае прылады. Паводле ацэнак аналітыкаў Counterpoint Research, такія планшэты займаюць не больш за 8% рынку, аднак у другім квартале наступнага года гэтая доля вырасце да 15%.

Пастаўкамі OLED-дысплэяў займаюцца Samsung Display, LG Display і BOE Technology. Пры канцы 2025 года BOE плануе запусціць прадпрыемства па вытворчасці OLED-панэляў коштам $8,65 мільярда, якое будзе саступаць толькі найбуйнейшай пляцоўцы Samsung Display.

Распаўсюджванне тэхналогіі змушае пастаўшчыкоў класічных ВК-панэляў шукаць новыя рынкі збыту і скарачаць аб’ёмы выпуску прадукцыі. Многія з іх сканцэнтруюцца на аўтамабільным сегменце, аднак сярод вытворцаў моцна вырасце канкурэнцыя.

Apple усилила защиту iPhone от кражи
По теме
Apple усилила защиту iPhone от кражи
Apple назвала самыя папулярныя гульні і праграмы для iPhone і iPad
Па тэме
Apple назвала самыя папулярныя гульні і праграмы для iPhone і iPad
Bloomberg: Apple кардынальна абновіць лінейку iPad у 2024 годзе
Па тэме
Bloomberg: Apple кардынальна абновіць лінейку iPad у 2024 годзе

Читать на dev.by