Apple падрабязна расказала ў роліку, як карыстацца Vision Pro
Кампанія апублікавала ролік, у якім падрабязна расказала, як адбываецца кіраванне акулярамі Vision Pro.
Відэа прызначанае для распрацоўшчыкаў, але таксама дызайнеры паказалі метады ўводу, даступныя на прыладзе. Карыстальнікі змогуць кіраваць гаджатам пры дапамозе жэстаў, голасу і руху вачэй. Распрацоўшчыкі выбралі менавіта гэтыя спосабы, бо яны найбольш інтуітыўныя для людзей і не патрабуюць выкарыстання дадатковых прылад.
Аперацыйная сістэма акуляраў падтрымлівае многія жэсты, знаёмыя па смартфонах. Такім чынам карыстальніку не прыйдзецца прызвычайвацца да працы з акулярамі. Адным жэстам карыстальнікі змогуць набліжаць выяву ў праграмах і змяняць памер вокнаў. Зум адбываецца ў тым жа месцы, куды накіраваны позірк чалавека.
Для віртуальнай клавіятуры распрацоўшчыкі дадалі падсвятленне клавіш і гукавыя эфекты, каб кампенсаваць адсутнасць тактыльных адчуванняў у карыстальнікаў. Працяглая праца з віртуальнай клавіятурай і вокнамі можа прывесці да таго, што ў карыстальнікаў пачнуць зацякаць рукі, бо яны знаходзяцца на вісу. Распрацоўшчыкі пастараліся зрабіць так, каб кіраваць прыладай можна было, трымаючы рукі расслаблена.
Читать на dev.by