Apple паказала звышмалыя АІ-мадэлі з адкрытым кодам
Кампанія паказала восем вельмі малых моўных мадэляў OpenELM з адкрытым зыходным кодам. Яны ўжо даступныя для распрацоўшчыкаў.
Apple паведаміла, што гэтыя «эфектыўныя моўныя мадэлі з адкрытым зыходным кодам» выдатна спраўляюцца з тэкставымі задачамі. Яны даступныя праз бібліятэку Hugging Face, дзе даследчыкі і распрацоўшчыкі могуць свабодна іх выкарыстоўваць.
Серыя мае разнавіднасці з розным наборам параметраў: 270, 450 мільёнаў, 1,1 і 3 мільярды. Напрыклад, мадэль Phi-3 ад Microsoft мае 3,8 мільярда параметраў, Gemma ад Google — 2,2 мільярда. Малы набор параметраў робіць мадэлі даволі гнуткімі для выкарыстання ў шырокім спектры прылад, у тым ліку ў ноўтбуках і смартфонах.
Кампанія дазваляе выкарыстоўваць OpenELM па «ліцэнзіі на капыл кода», а таксама розныя кантрольныя пункты навучання, статыстыку працы мадэляў, інструкцыі па папярэднім навучанні.
Ліцэнзія не забараняе камерцыйнага выкарыстання і мадыфікацыі кода, але патрабуе распаўсюджваць софт разам з тэкстамі самой ліцэнзіі і адмовы ад адказнасці.
Читать на dev.by