Apple скараціла заказы на iPhone, AirPods, Apple Watch і MacBook праз падзенне попыту

Паводле паведамлення кітайскіх рэсурсаў, Apple папрасіла пастаўшчыкоў у мацерыковым Кітаі скараціць вытворчасць кампанентаў для AirPods, Apple Watch і MacBook, спаслаўшыся на нізкі попыт. Да гэтага аналагічная мера закранула апошнія айфоны: Apple патлумачыла скарачэнне заказаў дрэннымі продажамі мадэляў пачатковага ўзроўню.

Пакінуць каментарый

Інсайдары галіны называюць iPhone, AirPods, Apple Watch і MacBook чатырма ключавымі гаджатамі Apple. І калі кампанія зніжае іх выпуск, то сітуацыя на сусветным спажывецкім рынку горшая, ніж прагназавалася.

Таксама гэта значна паўплывае на кантрактных вытворцаў Apple, асабліва на кампаніі мацерыковага Кітая, якія займаюцца выпускам AirPods і Apple Watch.

Паводле ацэнак аналітыкаў TrendForce, пастаўкі iPhone 14 у 2022 годзе складуць усяго 78,1 млн адзінак (дакладных даных пакуль няма). Мяркуецца, што пастаўкі айфонаў у 1 квартале 2023 года будуць на 22% ніжэйшымі ў параўнанні з 1 кварталам 2022-га і складуць 47 млн адзінак.

Акцыі Apple патаннелі да мінімуму ад чэрвеня 2021
Па тэме
Акцыі Apple патаннелі да мінімуму ад чэрвеня 2021
Хворых зборшчыкаў iPhone просяць не здаваць тэстаў на каранавірус і працягваць працаваць
Па тэме
Хворых зборшчыкаў iPhone просяць не здаваць тэстаў на каранавірус і працягваць працаваць

Читать на dev.by