Apple звольніла дырэктара па маркетынгу Vision Pro пасля 36 гадоў працы. Гарнітура дрэнна прадаецца
Кампанія звольніла старшага дырэктара па маркетынгу Vision Pro Фрэнка Казанову, які адыграў важную ролю ў распрацоўцы і запуску новай гарнітуры.
Казанова паведаміў пра звальненне на сваёй старонцы ў LinkedIn. Apple ніяк не каментавала сыход супрацоўніка, журналісты мяркуюць, што звальненне аднаго з ключавых супрацоўнікаў звязанае з нізкім попытам навінкі. Аналітык Мінг-Чы Куа паведаміў, што кампанія скараціла планы паставак прылады ўдвая і можа перагледзець графік абнаўленняў: наступную версію чакаюць убачыць ужо не раней за 2027 год.
Фрэнк Казанова прапрацаваў у Apple на розных пасадах агулам 36 гадоў. Ён займаўся прасоўваннем розных прадуктаў. У 2019 годзе Казанову прызначылі на пасаду кіраўніка аддзела маркетынгу дапоўненай рэальнасці Apple, затым менеджар стаў кіраваць распрацоўкай гарнітуры.
Читать на dev.by