Apple заблакавала абнаўленне паштовага кліента BlueMail пасля дадання ChatGPT

Кампанія заблакавала абнаўленне праграмы паштовага кліента ў App Store.

Пакінуць каментарый

Apple патлумачыла блакаванне тым, што распрацоўшчыкам трэба перагледзець узроставы рэйтынг праграмы як софту для асоб старэйшых за 17 гадоў або ўкараніць фільтрацыю кантэнту. На думку кампаніі, BlueMail можа ствараць кантэнт, які не пасуе ўсім аўдыторыям. Распрацоўшчыкі не згодныя з такім рашэннем і лічаць, што правілы прымяняюцца выбіральна.

«Мы хочам справядлівасці. Калі мы мусім усталяваць узроставы рэйтынг, то і іншыя мусяць», — адказалі распрацоўшчыкі. Яны заўважылі, што многія іншыя праграмы, якія рэкламуюць магчымасці на аснове ChatGPT, прысутнічаюць у App Store без узроставых абмежаванняў.

Аналітык DA Davidson Томас Фортэ лічыць, што Apple можа дбайней правяраць праграмы з інтэграваным чат-ботам ChatGPT. Раней распрацоўшчык чат-бота кампанія OpenAI вывела на рынак ChatGPT для інтэграцыі сэрвісу ў прадукты.

ЕС знізіў колькасць прэтэнзій да Apple. Да камісій App Store пытанняў няма
Па тэме
ЕС знізіў колькасць прэтэнзій да Apple. Да камісій App Store пытанняў няма
Apple запаволіць хуткасць зарадкі з чужымі кабелямі ў iPhone 15
Па тэме
Apple запаволіць хуткасць зарадкі з чужымі кабелямі ў iPhone 15
СМІ: Apple працуе над новай версіяй iPhone SE 
Па тэме
СМІ: Apple працуе над новай версіяй iPhone SE

Читать на dev.by