Apple закрыла ўразлівасць у iOS, пра якую заявіла «Лабараторыя Касперскага»
Кампанія ліквідавала ўразлівасць, пра якую раней заявілі супрацоўнікі «Лабараторыі Касперскага». Яна дазваляла запускаць вірус «Аперацыя трыянгуляцыя».
Праблема тычылася састарэлых версій iOS да зборкі 15.7. Таксама шкодная кампанія магла закранаць прылады з iPad OS, watchOS і macOS. Apple ліквідавала ўразлівасць у iOS 16.5.1 і iOS 15.7.7. У сваім паведамленні кампанія асобна вылучыла імёны супрацоўнікаў «Лабараторыі Касперскага», якія выявілі праблему: Георгія Кучэрына, Леаніда Безвяршэнкі і Барыса Ларына.
Уразлівасць выявіла «Лабараторыя Касперскага», пра яе стала вядома на пачатку чэрвеня. Вірус трапляў на прыладу праз укладанне, адпраўленае ў iMessage. Далей ён збіраў і выгружаў на свае серверы даныя карыстальнікаў. Інфармацыя пра праблему апублікаваная на афіцыйнай старонцы Apple пра патч бяспекі.
Читать на dev.by