Apple запатэнтавала ахоўнае пакрыццё для складанай прылады
Кампанія падала заяўку на патэнт ва Упраўленне па патэнтах і таварных знаках ЗША (UPSTO), у якім апісанае спецыяльнае пакрыццё для аховы экранаў складаных прылад.
У дакуменце пазначана, што вынаходства мае вырашыць праблему, звязаную з хуткім зносам экранаў-складанчыкаў гаджатаў. Праз гэта многія карыстальнікі адмаўляюцца ад куплі такіх прылад. У патэнце прапануецца наносіць на экран плёнку таўшчынёй 200 мкм.
Пакрыццё складаецца з некалькіх слаёў і ахоўвае экран ад пашкоджанняў пры складанні. Дзякуючы пакрыццю на дысплеі складанага смартфона або планшэта не маюць з’яўляцца расколіны або складкі. Чакаецца, што Apple спачатку выпусціць гнуткі планшэтны ноўтбук, які з’явіцца ў 2024 годзе.
Bloomberg: Apple выпусціць MacBook Pro з сэнсарным экранам
Bloomberg: Apple выпусціць MacBook Pro з сэнсарным экранам
Apple прызналі вінаватай у парушэнні патэнта пры распрацоўцы Apple Watch
Apple прызналі вінаватай у парушэнні патэнта пры распрацоўцы Apple Watch
Bloomberg: Apple пачне вырабляць уласныя дысплеі для мабільных прылад
Bloomberg: Apple пачне вырабляць уласныя дысплеі для мабільных прылад
Читать на dev.by