Аўстралійскае радыё паўгода вёў ШІ – ніхто нават не заўважыў
У Аўстраліі радыёстанцыя CADA паўгода выкарыстоўвала сгенераванага штучным інтэлектам дыджэя па імені Тай, не паведамляючы слухачам, што перад імі не чалавек. Кіраўнік CADA назваў эксперымент «прарывам у радыё». У індустрыі з гэтым згодны не ўсе.
У Аўстраліі радыёстанцыя CADA паўгода выкарыстоўвала сгенераванага штучным інтэлектам дыджэя па імені Тай, не паведамляючы слухачам, што перад імі не чалавек. Кіраўнік CADA назваў эксперымент «прарывам у радыё». У індустрыі з гэтым згодны не ўсе.
Шоў «The Workdays with Thy» транслявала сумесь хіп-хопу, R&B і поп-музыкі па буднях на працягу чатырох гадзін. Ні на сайце радыёстанцыі CADA, ні ў самім эфіры не было паказана, што вядучая Тай з’яўляецца згенераванай. Апісанне шоў на сайце сцвярджала, што плэйліст «створаны нашымі музычнымі экспертамі» і ўключае песні, якія «ужо ўваходзяць у чарты або вось-вось стануць хітамі».
Упершыню падазрэнні ўзніклі ў пісьменніцы з Сіднея Стэфані Кумбс. Яна звярнула ўвагу на адсутнасць якой-небудзь біяграфіі або асабістай інфармацыі пра «радыёзорку» на сайце. Дадатковы аналіз аўдыёзапісаў шоў паказаў, што пэўная фраза, якую прамаўляла Тай («Old School»), кожны раз гучала абсалютна ідэнтычна, што нехарактэрна для чалавечай мовы.
Пазней кампанія ARN Media пацвердзіла, што Тай створана з дапамогай штучнага інтэлекту. Голас і вобраз Тай заснаваны на дадзеных рэальнага супрацоўніка фінансавага аддзела кампаніі. Голас быў згенераваны з выкарыстаннем праграмы ад ElevenLabs. Нягледзячы на тое, што эксперымент доўжыўся месяцамі і рэйтынг шоў быў высокім, кіраўніцтва CADA не хацела раскрываць інфармацыю аб эксперыменце.
Навіна выклікала скандал у прафесійным асяроддзі. Тэрэза Лім, віцэ-прэзідэнт Аўстралійскай асацыяцыі акцёраў агучвання (Australian Association of Voice Actors), заявіла, што «аўстралійскія слухачы заслугоўваюць сумленнасці і прамога раскрыцця інфармацыі, а не адсутнасці празрыстасці, якая прымушае іх давяраць падробцы, якую яны лічаць сапраўдным чалавекам у эфіры».
Сіаран Дэвіс, генеральны дырэктар ARN Media, якой належыць радыёстанцыя, назваў эксперымент з Тай «прарывам у радыё», які яны разам ажыццявілі з ElevenLabs. На думку Дэвіса, такія спробы «пашыраюць межы паняцця „прамы эфір“».
Раней Microsoft прызналася, што яе хвілінны ролік пра Surface Pro і Surface Laptop, выкладзены на Youtube яшчэ 30 студзеня, часткова створаны генератыўным ШІ — і амаль тры месяцы гэта заставалася незаўважаным. Сцэнарый, раскадроўкі і «статычныя» кадры генераваліся ШІ-мадэлямі (Hailuo, Kling і інш.), а складаныя рухі накшталт буйнога плана рук здымаліся ўжывую. Каманда карэктавала «галюцынацыі» ШІ, але ўсё ж, па іх ацэнцы, зэканоміла каля 90% звычайных часу і бюджэту вытворчасці.
Разработка роботов, дронов и робомобилей: где учат специалистов с зарплатой $100k+
Искусственный интеллект уже стал повседневностью: голосовой помощник включает музыку, робот-пылесос сканирует пространство и убирает квартиру, алгоритм ранжирования настраивает ленту в TikTok, а беспилотные такси уже свободно курсируют по городам. Получить профессию в сфере ИИ с зарплатой от $100k в год тоже стало проще — собрали 5 интересных курсов от Udacity.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
"Это вы на компьютере сделали?"
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 29 красавіка 2025, 14:07
от ведущих на радио никто и не ожидает каких-то умных монологов и диалогов - переставляй фразы местами да ставь треки🫢
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5